Знайсці
30.01.2023 / 11:521РусŁacБел

Былы зняволены «Віцьбы»: Апошнім часам шылі вайсковую форму для расіян

Раней, па словах былога вязня папраўчай калоніі № 3, яны шылі анучы для швабраў, якія потым прадавалі ў «Еўраопце», і касцюмы для заводаў. Але цяпер гэта змянілася, распавёў ён праваабаронцам.

Скрыншот відэа Мінабароны Расіі

«Апошнім часам там шылі ў вялікіх аб'ёмах вайсковую форму для расіян. Зняволеныя цяпер працуюць звышурочна.

Адбой а 22-й, але цяпер яны могуць там праседзець да першай ночы і потым больш спаць. Ім дазваляюць гэта, каб толькі шылі гэтую форму. Такое апошні раз было падчас пандэміі — зняволеныя шылі маскі ад COVID-19», — расказаў былы вязень.

Папраўчая калонія № 3 у гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскага раёна лічыцца самай «элітарнай» у Беларусі. Там адбываюць тэрміны высокапастаўленыя службоўцы, пракуроры, суддзі і міліцыянты. Але пасля падзей 2020 года гэтая калонія, як і астатнія, напоўнілася палітвязнямі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
16
30.01.2023
"поздравляю" (
за что боролись...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930