Знайсці
30.01.2023 / 11:061РусŁacБел

Самага пажылога «тэрарыста» Беларусі будуць ізноў судзіць

70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча, асуджанага да 6 гадоў калоніі, будуць судзіць па новай крымінальнай справе, паведамляе «Вясна».

Васіль Дземідовіч. Фота: сацсеткі

Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў Дземідовіча 1 верасня 2022 года. Яго абвінавацілі ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадкаў. Апроч калоніі, мужчыну далі штраф у памеры 50 базавых велічынь (1600 рублёў). Таксама з яго пастанавілі спагнаць маральную кампенсацыю пацярпелым ў суме 32 000 рублёў.

Заўтра, 31 студзеня, у Дзяржынску адбудзецца чарговы суд над пенсіянерам. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Справу будзе разглядаць суддзя Раман Крыловіч.

Пра Дземідовіча стала вядома выпадкова са спісаў КДБ. Ён самы пажылы беларус, уключаны ў спіс «тэрарыстаў».

70-гадоваму мужчыну пагражае да 15 гадоў за каментары. Распавядаем пра самага пажылога «тэрарыста» з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
29
1
даведка/адказаць/
30.01.2023
Што за самы "пажылы"? Маецца на ўвазе самы стары? Дык гэта не абраза. Ці гэта адносна гісторыі? Тады найстарэйшы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930