Знайсці
30.01.2023 / 09:0811РусŁacБел

Намеснік міністра эканомікі патлумачыла павышэнне падаткаў: «Амкадору» складаней зарабіць, чым іпэшніку

Намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у эфіры АНТ патлумачыла павышэнне падаткаў для індывідуальных прадпрымальнікаў выраўноўваннем умоў для буйнога і дробнага бізнэсу.

«Канкурэнтнае асяроддзе паміж юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі парушана. Павінны быць аднолькавыя ўмовы для існавання розных суб'ектаў гаспадарання», — сказала яна.

«Гэта значыць, іншымі словамі, умоўнаму «Амкадору» складаней зарабіць 100 рублёў, чым індывідуальнаму прадпрымальніку? Правільна я вас зразумеў, у гэтым аргумент?» — удакладніў вядучы.

«Вядома, так. Гэта адзін з аргументаў», — пагадзілася чыноўніца.

«Заўсёды ўсё новае ўспрымаецца крытычна. Многія вось дзякуюць за лічбавізацыю працэсаў, за платформу, за магчымасць адміністраваць прафесійны падатак у сваім тэлефоне. Тыя, хто не гатовы, нават, ведаеце, пачытаць новую нарматыўку, тыя, вядома, неяк эмацыйна выказваліся. І другое пытанне вось, запыт: мы там дзесьці ў цені нешта робім, а вы нас тут не чапайце. Па сутнасці сваёй прапанаваныя на сённяшні дзень варыянты выплаты падатковай сістэмы дазваляюць: добра, не хочаш ты працаваць на прафпадатак, ты можаш застацца індывідуальным прадпрымальнікам, толькі, калі ласка, пакажы сваю выручку і пакажы свае выдаткі. Гэта значыць, вось твая выручка мінус твае выдаткі, з пакінутай сумы заплаці 20%. Цывілізавана. Варыятыўнасць яшчэ адна ёсць. Не можаш паказаць свае выдаткі — калі ласка, са сваёй выручкі здымай 20% і з пакінутай сумы плаці 20% падатак», — дадала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Васек/адказаць
30.01.2023
Очередной бред сумашедшего из разряда написанного ниже.
Эти американцы на Луну и Марс хотят полететь, по 50 спутников за раз запускают. Пачаму не мы?А патамушто виноваты в этом белоруские ипэшники и тунеядцы. Поэтому мы подняли им налоги.
0
Паляшук/адказаць
30.01.2023
Вось і пад'ехела лепшае апісанне бездапаможнасці дзяржсектара эканомікі і прысуд яму ж. Не могуць зарабіць 100 р. і другім не даюць.
0
Ёсік/адказаць
30.01.2023
Рондаль замест галавы, няма больш слоў, астатнія нельга друкаваць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930