Знайсці
29.01.2023 / 21:041РусŁacБел

Памёр украінскі паэт Дмытро Паўлычка

На 94-м годзе жыцця памёр вядомы ўкраінскі паэт, грамадска-палітычны дзеяч, Герой Украіны Дмытро Паўлычка, паведаміла «Украінская праўда». Яго песня «Два кольори» стала народнай.

Перад тым старшыня Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны Міхаіл Сідаржэўскі напісаў у фэйсбуку:

«Сёння ўвечары памёр Дмытро Паўлычка. Мне толькі што пра гэта паведаміў Багдан Горынь са спасылкай на дачку пісьменніка».

Дмытро Паўлычка быў адным з самых значных украінскіх паэтаў. З ім былі добра знаёмыя і нават сябравалі і беларускія творцы. 

Нарадзіўся ён у 1929 годзе на тэрыторыі цяперашняй Івана-Франкоўскай вобласці, якая ў той час уваходзіла ў склад Польшчы. У 1945 годзе ваяваў у складзе Украінскай паўстанцкай арміі, за што пасля быў на 8 месяцаў зняволены савецкай уладай. 

Першыя крокі ў літаратуры рабіў у Львове, у 1964 годзе пераехаў у Кіеў. У 1971—1978 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Всесвіт», які друкаваў па-ўкраінску творы сусветнай літаратуры. Сам быў вядомы як плённы перакладчык з розных моў.

З часоў перабудовы актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, заўсёды падтрымліваў нацыянальныя сілы. Неаднаразова быў дэпутатам Вярхоўнай Рады, у 1990-я — паслом Украіны ў Славакіі і Польшчы. 

Многія ведаюць украінскую песню «Два кольори», аўтар слоў да яе акурат Дмытро Паўлычка. 

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
29.01.2023
Вічна йому пам'ять. Вечная яму памяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера