Знайсці
29.01.2023 / 18:4614РусŁacБел

У Магілёве збіраюць грошы на помнік расійскаму губернатару

У Магілёве абвясцілі збор сродкаў на ўсталяванне скульптурнага помніка Аляксандру Дэмбавецкаму, самаму вядомаму і паспяховаму з магілёўскіх губернатараў часоў Расійскай Імперыі, паведамляе тэлеграм-канал «Магілёў — мой горад».

Аляксандр Дэмбавецкі. Фота: Wikimedia Commons

Мяркуецца, што скульптура можа з’явіцца ў парку імя Горкага — тым самым парку, які да рэвалюцыі насіў імя самога Дэмбавецкага і які быў пры ім створаны.

Аляксандр Дэмбавецкі кіраваў Магілёўскай губерняй у 1872 — 1893 гадах і пакінуў значны след у жыцці рэгіёна. Пры ім у губерні пачаўся эканамічны і сацыяльны рост, былі рэалізаваныя маштабныя сацыяльныя праекты.

У Магілёве былі ўзведзеныя манументальныя, глыбокія па архітэктурным змесце будынкі Аляксандраўскага рэальнага вучылішча, Магілёўскага жаночага духоўнага вучылішча, гарадскога драматычнага тэатра, Магілёўскай фельчарскай школы, Магілёўскай жаночай гімназіі, Губернскага дваранскага сходу, будынак гарадской управы.

Акрамя таго, Дэмбавецкі — ініцыятар выдання і рэдактар фундаментальнай калектыўнай працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерні».

Гісторыкам не вядома амаль нічога пра паходжанне і раннія гады жыцця Дэмбавецкага. Існуе легенда, што бацькам Аляксандра Дэмбавецкага нібыта быў сам расійскі імператар Аляксандр ІІ.

Застаецца таямніцай і дата яго смерці. Апошняя дакладна вядомая дата жыцця былога губернатара, зафіксаваная ў дакументах, — 25 кастрычніка 1918 года. Вядома, што пасля рэвалюцыі ён прыняў літоўскае грамадзянства і знаходзіўся пад абаронай Германскай Імперыі.

Чытайце таксама:

У Магілёве збіраюцца ўсталяваць мемарыяльную шыльду Барысу Маісееву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
30.01.2023
Лепш патраціце вашыя грошы на дапамогу сем'ям землякоў-ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі.
0
Железный Дровосек/адказаць/
30.01.2023
Лапці і бізун—выдатны помнік акупацыйнаму рабству з ліку мясцовых рабоў.
0
Зьмітрок Магілёвец/адказаць/
01.02.2023
Ліць лайно на асобу Дэмбавецкага-прыкметнік няведаньня сваёй гісторыі. Раз’ясьню: Так, Дэмбавецкі любымец імператара, расейскі імперскі чыноўнік, але ж!!! ён дасьледчык і аматар Беларусі. Пасьля сябе ён пакінуў трохтомны навуковы твор "Опыт опісанія Могілёвской губерніі", гашадаю, што ў яго часы ў Магілёўскую губернію уваходзілі Віцебск і Гомель. Калі чытаць яго працу і адкідываць "заходнересусцкіе" абароты, то можна даведацца шмат цікавага пра жыцьцё нашых продкаў у той час і на маю, асабістую думку яе мала хто з "марзалюкоў-гігіных" чытаў, бо можа б забаранілі. Там ёсьць цікавыя рэчы, якія зьнішчае сёняшняя прапаганда чырвона-зялёных. Чотка раскладзена параўнаньне жыцьця беларусаў (ліцьвінаў) пры ВКЛ і Рэчы Паспалітай і пад Расеяй. Ё непрыятныя для прапаганды факты. Па сутнасьці нічога дрэннага ён для Магілёўшчыны не зрабіў. Я бы яму помнік паставіў ў Магілёве, але ж сумесна з іншымі кіраўнікамі магілёўшчыны, з Язэпам Леановічам ("Пара") і замест помніка Леніну, якія для Магілёва і Беларусі нічога палезнага не зрабіў, а наадварот -зьнішчыў БНР.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829