Знайсці
29.01.2023 / 18:181РусŁacБел

Новак Джокавіч перамог на Australian Open, для яго гэта ўжо 10-ы раз

У мужчынскім фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі серб Новак Джокавіч у трох сэтах (6:3, 7:6(4), 7:6(5) абгуляў грэчаскага тэнісіста Стэфанаса Цыцыпаса і ўжо 10-ы раз выйграў турнір.

Фота: AP Photo/Asanka Brendon Ratnayake

Усяго ў Джокавіча цяпер 22 перамогі на турнірах Вялікага шлема, ён зраўняўся па гэтым паказчыку з іспанцам Рафаэлем Надалем. У Джокавіча — 10 перамог на Australian Open, 7 — на Уімблдане, 3 — на US Open і 2 — на «Ралан Гарос». Усяго ж для сербскага тэнісіста гэта 93-ці трафей у кар'еры.

«Павінен сказаць, што гэта быў адзін з самых складаных турніраў у маім жыцці. Я не гуляў у мінулым годзе і вярнуўся ў гэтым. Хачу падзякаваць усім, хто мяне прыняў, зрабіў камфортным маё знаходжанне ў Мельбурне і Аўстраліі … Толькі мая каманда і сям'я ведаюць, што мы перажылі ў апошнія чатыры-пяць тыдняў. І я б сказаў, што з улікам абставін гэта самая вялікая перамога ў маім жыцці», — заявіў тэнісіст падчас узнагароджання.

Джокавіч прапусціў мінулы Australian Open, бо адмовіўся вакцынавацца ад каранавіруса і не быў упушчаны ў Аўстралію.

Пасля перамогі на турніры Новак Джокавіч вернецца на 1-ы радок рэйтынга ATP, змясціўшы з яе іспанца Карласа Алькараса.

Але і цяпер ужо сербскі тэнісіст — рэкардсмен па колькасці тыдняў, праведзеных у статусе першай ракеткі свету. Агулам ён узначальваў рэйтынг 373 тыдні (у тым ліку 122 тыдні запар).

Жаночы турнір на сёлетнім Australian Open выйграла беларуска Арына Сабаленка. Яе перамога надта пацешыла Аляксандра Лукашэнку, які нават запісаў з гэтай нагоды ролік, дзе сумесна распівае гарэлку з Сяргеем Цяцерыным. 

Чытайце таксама:

«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленка

Лукашэнка адзначыў перамогу Сабаленка на Australian Open у кампаніі Цяцерына і шпіца

Арына Сабаленка выйграла Australian Open

«Беларусь 5» паказала пірацкія запісы паўфіналаў Australian Open з удзелам беларусак

Пасол Украіны заклікаў выгнаць бацьку Джокавіча з Australian Open

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ганьба/адказаць/
01.02.2023
Ганьба
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера