Расійскія войскі атакавалі бальніцу і іншыя цывільныя аб'екты ў Херсоне
У Херсоне пад абстрэл расійскіх вайскоўцаў трапіла бальніца, паведаміла ў фэйсбуку Міністэрства аховы здароўя Украіны.
«Абстраляная абласная клінічная бальніца Херсона. Параненая медыцынская сястра», — гаворыцца ў паведамленні.
У нядзелю, 29 студзеня, мясцовыя тэлеграмы-каналы Херсона неаднаразова паведамлялі пра выбухі ў горадзе. Шэраг крыніц паведамляе, што расійскія вайскоўцы вядуць абстрэлы горада з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Пад удары, апрача бальніцы, патрапілі жылыя дамы, школьная пляцоўка. Вядома пра трох загінулых і двух параненых.
0
0
0
0
0
11
Каментары
50
гарэць вам у пекле, рашысты/адказаць/29.01.2023
рашысцкія мярзотнікі
51
Грышка /адказаць/30.01.2023
Атакаваць неваенныя і гуманітарныя аб'екты, бяззбройных нявінных дзяцей, жанчын і мужчын — гэта не вайна. Гэта тэрарызм. Расея цяпер тэрарыстычная дзяржава.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера