Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачынае прыём заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка»
Для ўдзелу ў абвешчаным фестывалем Pradmova конкурсе рукапісаў «Шуфлядка» ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма. Але ёсць адно патрабаванне — рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове. Журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар.
Заяўленыя арганізатарамі мэты конкурсу:
- падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;
- падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша;
- каб рукапісы рабіліся кнігамі.
Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:
- дзіцячая і падлеткавая літаратура;
- нон-фікшн і дакументальная проза;
- масавыя жанры — дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды (паэзіі няма).
Дэдлайн — 28 лютага. Збор заявак робіцца праз гугл-форму тут.
Рэгламент — па спасылцы.
1
0
0
0
0
0
10 траўня стартуе продаж новага рамана Бахарэвіча
 3
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
 10
Перакладчыца Вольга Калацкая на свабодзе
 1
«Пагрозы ад ябацек сыплюцца і сыплюцца». Прарасійская актывістка Мірсалімава выдаліла свае акаўнты ў сацсетках
 12
Мінабароны Расіі паведаміла сваю версію таго, чаму абрынуўся пад'езд у доме ў Белгарадзе
 32
Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы
 7
Абвал пад'езда ў Белгарадзе панёс жыцці 12 чалавек
 3
Мова кашалотаў па складанасці амаль як чалавечая
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера