Знайсці
29.01.2023 / 17:0613РусŁacБел

BYSOL абвясціў тэрміновы збор на пахаванне Эдуарда Лобава

Пра абвяшчэнне тэрміновага збору на пахаванне вайскоўца-беларуса і былога палітвязня, які днямі загінуў у ваколіцах Бахмута на Данбасе, паведаміў кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак. 

«Усё сваё жыццё Эдуард Лобаў пражыў пад знакам незалежнай, вольнай і беларускай Беларусі. Ахвярнасць, мужнасць, смеласць і прынцыповасць — эпітэты, якімі можна адзначыць Эдуарда. Беларус аддаў сваё жыццё, дапамагаючы нашым украінскім суседзям адбіць напад расійскіх агрэсараў. Эдуард скончыў сваё жыццё ў баі, вораг дорага заплаціў за яго.

Бацькам героя патрэбная дапамога — хаваць Эдуарда будуць у Польшчы. Перавоз цела, аплата месца на могілках і іншыя выдаткі дастаткова значныя. Па ўзгадненні з маці Эдуарда Марынай, мы абвяшчаем гэты тэрміновы збор», — піша Андрэй Стрыжак.

Дапамагчы годна правесці героя можна па спасылцы

Чытайце таксама:

Ва Украіне загінуў беларус-добраахвотнік Эдуард Лобаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
увесну пад кутам/адказаць/
30.01.2023
777, уверен, что погібшій не думал о деньгах, но родственнікі его, судя по всему, думают.
0
Мойша/адказаць/
30.01.2023
Доминик, гэтыя выплаты толькі ўкраінца, беларусам нічога не прадугледжана.
0
Сорам/адказаць/
30.01.2023
Дзядьзька ў Вільні, офiс не можа паклапацiцца? Толькi фотачкi ды сустрэчы, а як да справы даходзiць не чуваць, не вiдаць. Праз Калiноускага пакрыудзiлiся, а сучасным героям нiякай павагi
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера