Знайсці
29.01.2023 / 16:39РусŁacБел

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі аэрадрома пад Мазыром

Упершыню з восені 2022 года ўмовы надвор'я дазволілі паглядзець з космасу на аэрадром пад Мазыром, на якім сёння знаходзяцца расійскія войскі, піша «Флагшток». Фатаграфіі былі апублікаваныя спадарожнікавым сэрвісам Sentinel.hub.

Так 28 студзеня выглядаў стары аэрадром каля вёскі Вялікі Бокаў у Мазырскім раёне: расчышчаная ад снегу бетонная ўзлётная паласа і сляды тэхнікі на грунтавой стаянцы. 

Радыёлакацыйная здымка, апублікаваная на тым самым сэрвісе, сведчыць пра размяшчэнне на тэрыторыі аэрадрома масіўных прыстасаванняў.

Жыхары Мазырскага раёна цяпер штодня назіраюць расійскую вайсковую тэхніку: часцей за ўсё гэта КамАЗы з тэнтавымі кузавамі і тактычным знакам у выглядзе лацінскай літары V.

Чытайце таксама:

Што адбываецца на запоўненым тэхнікай палігоне «Лепельскі». Здымак са спадарожніка

Свежыя спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі на аэрадроме Зябраўка шмат вайсковай тэхнікі

Сведчанні: Расія перакідвае ў Беларусь жывую сілу ў тым ліку таемна, у цыстэрнах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
41
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930