Знайсці
29.01.2023 / 16:172РусŁacБел

Хто можа стаяць за атакай на іранскія вайсковыя аб'екты? У СМІ гучыць некалькі версій

У ноч з суботы на нядзелю 29 студзеня ў Іране адбылося некалькі выбухаў. Адказнасць за атаку пакуль ніхто не ўзяў, у медыя выказваюцца розныя версіі.

Скрыншот відэа з сацсетак

Адна з версій — за атакамі стаіць Ізраіль. За некалькі гадзін да выбухаў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху выступіў з заявай, што яны зробяць неадкладныя крокі для барацьбы з тэрарызмам. 27 студзеня ў Іерусаліме быў тэракт каля сінагогі, дзе былі застрэленыя сем чалавек.

Тэлеканал Al Arabiya са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што да ўдару беспілотнікаў на завод боепрыпасаў у Ісфахане датычныя ЗША і яшчэ адна краіна. Нанясенне ўдараў яны звязваюць з нядаўнім візітам у Ізраіль кіраўніка амерыканскага ЦРУ Уільяма Бёрнса і яго сустрэчу з кіраўніком Масада Давідам Барнеа.

Тэлеканал Al Hadath са спасылкай на амерыканскія крыніцы паведамляе, што Ізраіль не мае дачынення да атакі на іранскія вайсковыя аб'екты. Мэта аперацыі, паводле тэлеканала, падаць сігнал Ірану і Расіі, што экспарт балістычнай зброі забаронены.

Нагадаем, Міністэрства абароны Ірана пацвердзіла атаку беспілотнікаў на цэнтр вытворчасці боепрыпасаў у Ісфахане. Яно заявіла, што адзін з беспілотнікаў быў збіты СПА, два іншыя трапілі ў абарончыя пасткі і ўзарваліся, піша Iribnews. Каму належаць тыя беспілотнікі, не паведамлялася.

Побач з Ісфаханам знаходзіцца завод па вытворчасці дронаў-камікадзэ Shahed 131/136.

Паводле паведамленняў мясцовых агенцтваў навін і СМІ, атака была таксама на завод па вытворчасці машыннай алівы ў Шахід-Салімі, на авіябазу ў Дызфуле, былі пажары ў некаторых іншых гарадах.

Пажары мясцовыя ўлады пазней патлумачылі тым, што рэзервуары з нафтапрадуктарамі ўзарваліся нібыта ад спёкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаркашкварка/адказаць/
29.01.2023
А не дойдзе да дурных мазгоу атрымаюць трайдэтнамi па кумпяку з падводных лодак US. Галоунае каб яшчэ адны дурныя калгасныя мазгi таксама памяталi аб гэтым.
0
Agasfer/адказаць/
30.01.2023
Ну хто, ну хто? А каму патрэбна !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера