Знайсці
29.01.2023 / 10:198РусŁacБел

Мелказёраў пра бэкстэйджы інтэрв'ю, дзяўчат (50+), жыццё і маліну — вялікі «Ток»

Мікіта Мелказёраў — самы вядомы інтэрв'юер Беларусі. Яго ютуб-канал «Жыццё-маліна» нядаўна адсвяткаваў юбілей — 100 выпускаў. Але жыццё самога Мікіты не менш цікавае, чым герояў яго канала. 

Аб дзяцінстве ў Хабараўску, бабулі-лукашыстцы і бабулі-пуціністцы, аб Мінску і месцах сілы, аб перыядзе, калі дзяўчаты былі як спорт, а пасля прыйшло рэальнае каханне. Пра шопагалізм, філасофію татуіровак, апантанасць авіяцыяй, псіхатэрапію і чаму ўжо 14 гадоў не ўжывае алкаголю. І, вядома, закуліссе праекта «Жыццё-маліна»: што думае пра Чалага і Пазняка і навошта размаўляць з Кацам і Эйдэльман.

00:00 — цытаты

00:41 — пра дзяцінства ў Хабараўску

04:24 — складаныя адносіны з бацькам

09:16 — аб маме-кенце

12:20 — пра бабулю-лукашыстку і бабулю-пуціністку

14:57 — як паўплывала сям'я

16:52 — калі зразумеў, што беларус, а не расіянін

20:27 — аб розніцы паміж беларусамі і расіянамі

26:13 — аб жыцці ў Масюкоўшчыне

30:32 — месца сілы ў Мінску

33:54 — ці перасякаўся з пратэсным Мінскам да 2020-га

37:36 — пра тындар, 50+ дзяўчат і сэкс

46:37 — аб сур'ёзных адносінах і каханні 

50:50 — якія дзяўчыны чапляюць

53:01 — фемініст ці не

55:04 — аб псіхатэрапіі

1:00:03 — што думае пра Чалага, Пазняка, Ціханоўскую, Пракоп'ева, Мілінкевіча

1:06:18 — навошта запрашаць у «Жыццё-маліну» Каца і Эйдэльман

1:10:38 — стаўленне да Зарэцкай

1:12:00 — чаму больш за 10 гадоў не ўжывае алкаголю

1:16:49 — аб спорце, «Трыбуне» і Onliner

1:23:33 — аб заробках

1:24:07 — татуіроўкі Мікіты

 1:31:56 — пра апантанасць авіяцыяй

1:34:52 — аб гардэробе і шопагалізме

1:40:39 — самыя дарагія красоўкі і жоўтыя кроксы

1:45:22 — Nike і бомбер на Лукашэнку

1:49:04 — аб зорнай хваробе 

1:52:01 — як выязджаў з Беларусі

1:55:37 — пра Сашу Івуліна, чыё фота стаіць у профілі

1:57:41 — чаму жыццё не маліна

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Ерома/адказаць/
29.01.2023
k., а я как прачытал апяць ток і ешчо какойта прасцігоспадзе бэкстэйджы! так сразужа закрыл штоб глаза маі не віделі!
5
Максим Дизайнер/адказаць/
30.01.2023
Тот случай, когда русские Мулявин и Мелкоозеров большие патриоты, чем 98% памяркоуных хатаскрайников.
0
Woodoo Cult/адказаць/
01.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031