Знайсці
28.01.2023 / 10:0019РусŁacБел

У Мінску сталі часцей называць дзяцей падвойнымі імёнамі

Пра гэта «Мінск-Навінам» расказала начальніца аддзела ЗАГС адміністрацыі Першамайскага раёна Юлія Вінаградава.

Якія імёны выбіралі бацькі нованароджаным мінчанам у 2022 г. і якія з іх сталі найбольш папулярнымі? 

Распаўсюджаныя імёны дзяўчынак: Сафія (286), Ганна (215), Марыя (212), Аліса (208), Ева (200), Паліна (177), Ксенія (171), Варвара (159), Вікторыя (148) і Аляксандра (135).

Рэдкімі імёнамі сталі Ружа, Эмануэліда, Северыя, Праскоўя, Ванга, Афелія, Ліэль, Каталея, Клаўдзія і Канстанцыя.

Распаўсюджаныя імёны хлопчыкаў: Міхаіл (258), Мацвей (245), Арцём (244), Раман (244), Марк (223), Максім (211), Аляксандр (204), Данііл (195), Іван (163) і Цімафей (163). Радзей хлопчыкаў называюць так: Янка, Васіль, Харытон, Сымон, Феадор, Люцыян, Іосіф, Даян і Арыстарх.

У апошні час дзецям пачалі часцей даваць падвойныя імёны. У 2022 г.дзяўчынак называлі Ангеліна-Карына, Іванка-Ларыса, Мілана-Марыя і Сафія-Вікторыя. Хлопчыкаў — Ян-Крысціян, Таміру-Абдул, Маўрысіа-Матэа, Дзмітрый-Аляксандр і Усевалад-Ізяслаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
лысая антиусатая девочка/адказаць/
29.01.2023
даведка, типа того.
блин. как я расстроилась на этой неделе, когда узнала, сколько азаренку лет... ведь я замуж серьезно) собиралось за него...

думаю - ну может мне показалось, что ему больше лет... устроила маленький опрос. большинство сказало - да ему лет 35

так думаю - как можно так... гхм... каряшё выглядеть в такие-то годы?
0
шышачка/адказаць/
29.01.2023
Калександр, практически тезка, что вы там приняли с утра? я мот тож та ко хо чу
0
feafania/адказаць/
30.01.2023
Прузына, о, у майго бацькі была цётка Тэкля, а ён абураўся: што гэта за імя такое. А вось напачатку XX стагодзя імя Тэкля было вельмі распаўсюджаным.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера