Знайсці
27.01.2023 / 22:57РусŁacБел

З 1 лютага падаражэюць цыгарэты, некаторыя істотна

У Беларусі з лютага вырасце кошт некаторых марак цыгарэт, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

У прыватнасці, істотны рост, на 30 капеек, чакае маркі цыгарэт ад Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Таксама дададуць у цане Pall Mall Nano Fresh, Pall Mall Nano Fusion, Pall Mall Nano Amber, Pall Mall Nano Coral — яны будуць каштаваць 4,3 рубля.

Тытунь марак Rothmans of London Blue і Rothmans of London Silver стане каштаваць на 20 капеек больш — Br 4,25.

«Тытунь-Інвест» таксама падымае цэны на сваю прадукцыю. Pall Mall Nano Coral, Pall Mall Superslims Azure, Pall Mall Blue, Pall Mall Azure, Vogue La Cigarette Lilas і Vogue La Cigarette Menthe падаражэюць на 30 капеек.

Тавары кампаніі «Беларусьгандаль» чакае рост у кошце на 20 капеек. Маркі Rothmans Click Amber, Rothmans Click Coral, Rothmans Click Hit, Rothmans Click Purple, Rothmans Click Sunrise вырастуць у кошце да Br 4,3 рубля, а Rothmans of London Blue можна будзе з 1 лютага набыць за 4,25 рубля.

Павышаць кошт сваіх цыгарэт не будзе «Інтэр Табака». Нават наадварот, кампанія выпусціць на рынак новыя віды тытунёвых вырабаў — RB PERLIAMUTR Azure і RB PERLIAMUTR Rich Blue. Іх кошт складзе 2,85 руля.

Поўны спіс цыгарэт, якія падаражаюць з лютага, можна знайсці тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера