Знайсці
27.01.2023 / 21:463РусŁacБел

Знайшлася краіна, згодная сесці ў адзін акоп з Расіяй

КНДР цалкам падтрымлівае Расію ў сітуацыі ва Украіне, заявіла сястра мясцовага правадыра Кім Чэн Ына, намесніца кіраўніка аддзела ЦК Працоўнай партыі Карэі Кім Е Чжон.

Фота: AP Photo/Jon Chol Jin

«Мы заўсёды будзем у адным акопе разам з арміяй і народам Расіі, якая стала на барацьбу для абароны годнасці і гонару дзяржавы, суверэнітэту і бяспекі краіны», — прыводзіць словы Кім Е Чжон расійскае афіцыёзнае агенцтва «РІА Навіны».

Па словах прадстаўніцы сям'і, якая кіруе Паўночнай Карэяй ужо амаль 80 гадоў, «ЗША, напампоўваючы Украіну вялікай колькасцю ўзбраенняў, «вызначыліся» ў стымуляванні працягу нестабільных сусветных падзей, а нядаўна зрабілі яшчэ больш яснай сваю антырасійскую пазіцыю, афіцыйна заявіўшы аб пастаўках сваіх асноўных танкаў».

Пры гэтым сястра Кім Чэн Ына выказала ўпэўненасць, што заходняя вайсковая тэхніка «будзе спаленая дашчэнту, сутыкнуўшыся з нязломным баявым духам і моцай гераічнай расійскай арміі і народа».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Gorliwy Litwin/адказаць/
27.01.2023
Выбачаюся, але трэба было напісаць "Знайшлася ЯШЧЭ АДНА КРАІНА..". Бо першая такая - гэта РБ, як можна было забыцца?
2
напамін/адказаць/
27.01.2023
Ну, гэта нармальна. Дыктатары ўсіх краін яднаюцца. Толькі няхай не забываюцца на "бліскучыя" кар'еры Муамара Кадафі, Нікалае Чаўшэску, Саддама Хусейна і да т.п.
0
Винни Пух и все-все-все/адказаць/
28.01.2023

   Их 20 млн. , регулярная армия 6 млн. А ведь могут и полезть за 240 000 рос. руб. вагнера-пригожина. И надо будет что-то делать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера