Знайсці
27.01.2023 / 20:33РусŁacБел

У Маладзечне мужчына патануў у агляднай яме ў гаражы

66-гадовы маладзечанец неасцярожна паводзіў сябе пры выкананні работ, да таго ж ён разам са знаёмымі падчас працы выпіваў.

Днём 21 студзеня маладзечанец вырашыў адпампаваць ваду з агляднай ямы ў гаражы. На дапамогу ён паклікаў дваіх знаёмых. Працуючы, мужчыны выпівалі. Раптам памочнік спатыкнуўся і ўпаў у яму (глыбіня — 2,5 метра).

Гаспадар гаража разам з прыяцелем паспрабавалі самастойна дастаць чалавека, але ў іх нічога не атрымалася. На месца выклікалі супрацоўнікаў МНС і хуткую.

Калі ратавальнікі дасталі мужчыну, медыкі каля гадзіны з паловай змагаліся за жыццё пацярпелага, але безвынікова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера