Знайсці
27.01.2023 / 19:341РусŁacБел

БРЦ: Аляксандр Шакуцін працягвае зарабляць мільёны даляраў у Еўропе, нягледзячы на накладзеныя санкцыі

Аляксандр Шакуцін, які трапіў пад санкцыі ЕС як кашалёк Лукашэнкі, працягвае весці прыбытковы бізнэс у Германіі. Гэтай кампаніяй ён утоена кіруе праз літоўскую фірму, дзейнасць якой у Літве забароненая, а актывы — замарожаныя, даведаўся Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Аляксандр Шакуцін справа

У 2020 годзе бізнэсмен Аляксандр Шакуцін патрапіў пад санкцыі Еўрасаюза за падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля гэтага дзейнасць яго кампаній у Еўрасаюзе мусіла быць спыненая. Аднак расследаванне паказала, што ў Германіі ў Шакуціна ёсць кампанія, якая працягвае функцыянаваць і прыносіць прыбытак.

Фірма SV MASCHINEN займаецца пастаўкамі сельгастэхнікі ва Усходнюю Еўропу. Сярод яе партнёраў — Amazone, New Holland і Lemken. Чалавек з Германіі па просьбе БРЦ пад выглядам кліента патэлефанаваў у кампанію з просьбай аформіць пастаўку ў Беларусь партыі імпартных камбайнаў. Менеджарка нямецкага офіса пацвердзіла, што гэта магчыма. А вывучыўшы фінансавыя справаздачы фірмы, журналісты высветлілі, што яе валавы прыбытак у 2020 годзе — 3,5 мільёна еўра. 

Апытаныя БРЦ эксперты лічаць, што SV MASCHINEN удалося абысці санкцыйнае заканадаўства ЕС дзякуючы заблытанай структуры ўласнікаў. Яна змянілася ў верасні 2020 года, незадоўга да ўвядзення абмежаванняў супраць Шакуціна. Першапачаткова ён валодаў кампаніяй разам з даўнімі партнёрамі: Яраславам Буяльскім, Ігарам Субоціным, Віталём Варатніцкім і Валянцінам Ягоравым.

Цяпер жа сярод уласнікаў з іх застаўся толькі Ягораў, якому належыць 30% фірмы. Астатнія 70% — у літоўскай кампаніі EM SYSTEM.

Гэтая фірма трапіла пад нацыянальныя санкцыі Літвы, і яе актывы на 8 мільёнаў еўра аказаліся замарожаныя, як і яшчэ 6 мільёнаў еўра неразмеркаванага прыбытку.

Прычынай таму — Аляксандр Шакуцін, які з'яўляецца саўладальнікам кампаніі разам з Ігарам Субоціным.

З-за сувязі з EM SYSTEM пад санкцыі патрапіла яшчэ адна літоўская кампанія — Amkodor Baltic. Яе рахункі заблакавалі менавіта за сувязі з Шакуціным, пра што стала вядома з электроннага паведамлення юрыста «Амкадора», якое трапіла ў інтэрнэт.

У Германіі ж сувязь даччынай кампаніі EM SYSTEM з Шакуціным не прасачылі, і яна пазбегла абмежаванняў. Працягвае працу і яе прадстаўніцтва ў Мінску: у 2021 годзе яго чысты прыбытак склаў каля $1 мільёна.

Такім чынам, Аляксандр Шакуцін ужо два гады працягвае весці дзейнасць у ЕС, нягледзячы на забарону Бруселя. БРЦ звярнуўся ў Міністэрства фінансаў Германіі за афіцыйным каментарыем і чакае адказ.

Матерыял расследавальнікі стварылі пры садзеянні JournalismFund.

Чытайце таксама:

У Літве замарозілі актывы, звязаныя з Аляксандрам Шакуціным

«Я прэзідэнта чатыры гады не бачыў!» Вялікае інтэрв'ю з Шакуціным — пра яўрэяў, варварскую палітыку і вінаватых у развале прамысловасці

Шакуцін рызыкуе паўтарыць лёс Чыжа — еўрапейскія санкцыі развальваюць бізнэс

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
26
0
даведка/адказаць/
27.01.2023
Единственно, на что годны белорусские вузы: поставка юных жён (любовниц) для Лукашенко, Шеймана, Шакутина. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930