«Мы выходзілі з плакатамі «Браты-беларусы, мы з вамі». Гісторыя загінулага ўкраінца, які ваяваў поплеч з беларускімі добраахвотнікамі
Украінскі ваяр з пазыўным «Русік» удзельнічаў у разведавальным рэйдзе ў тыл расійскіх войскаў. Яму было 33 гады. Ён ваяваў з беларусамі, пра якіх казаў, што яны, як і ўкраінцы, цэняць свабоду і незалежнасць сваёй радзімы.
Руслан Куруляк (Абломаў). Фота: Беларускі дабраахвотніцкі корпус
У паведамленні Беларускага добраахвотніцкага корпусу загінулы названы Русланам Абломавым. Яго сябар Аляксей расказаў «Нашай Ніве», што сапраўднае прозвішча мужчыны — Куруляк. Блытаніну тлумачыць тым, што ў сябра быў акаўнт у сацыяльных сетках з нікам «Абломов», якім карыстаўся на фронце.
Руслан з Жытоміра, але ў 2019 годзе нядоўга жыў у Беларусі, дзе пазнаёміўся з беларускімі патрыётамі. Па вяртанні на радзіму арганізоўваў акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
«Мы выходзілі з плакатамі «Браты-беларусы, мы з вамі» і так дэманстравалі сваю салідарнаць, — згадвае Аляксей. — Для Руслана было абсалютна зразумела, што беларускі народ і беларуская ўлада не адно і тое ж».
Паводле сябра, Руслан служыў разам з беларусамі. З некаторымі быў знаёмы са свайго непрацяглага пражывання ў Беларусі.
«Руслан казаў, што беларускія хлопцы былі яму блізкімі па духу. Яны цэняць свабоду і незалежнасць сваёй радзімы, як і ўкраінцы, разумеюць, што толькі разам мы можам перамагчы нашага агульнага ворага», — кажа Аляксей.
Руслан Куруляк быў футбольным фанатам і выступаў за адраджэнне жытомірскага клуба «Палессе».
Падчас Рэвалюцыі Годнасці быў актыўным яе ўдзельнікам. Удзельнічаў у фанацкіх маршах незалежнасці. Быў адным з кіраўнікоў жытомірскага аддзялення арганізацыі «Правы сектар».
На фронт Руслан Куруляк пайшоў добраахвотнікам у 2014 годзе. Ваяваў у палку «Азоў» да 2016 года. Пасля звальнення працаваў на «грамадзянцы». Ажаніўся. У сям'і нарадзілася дачка.
Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, вярнуўся ў войска, зноў добраахвотнікам. Пра яго смерць стала вядома 26 студзеня.
Аляксей удакладняе, што Руслан быў цяжка паранены падчас аперацыі пад Новай Кахоўкай і памёр у шпіталі. Калі яго пахаваюць, пакуль невядома.
У ноч з 23 на 24 студзеня група спецыяльнага прызначэння ГУР пры ўдзеле УСУ правяла разведавальны рэйд у тыл расійскіх войск у раёне Новай Кахоўкі. У аперацыі бралі ўдзел байцы Беларускага добраахвотніцкага корпусу.
Адзін з камандзіраў БДК Радзівон «Гена» атрымаў цяжкае раненне і знаходзіцца ў шпіталі. 27 студзеня ў сябе ў тэлеграме «Гена» напісаў, што ў пачувае сябе добра і ўжо ў штабе.
«Убіць клін паміж Лукашэнкам і Пуціным. Для Украіны гэта стратэгічна важна», — кажа палітолаг Андрэй Казакевіч
Стась Карпаў: Для таго, каб перастаць ненавідзець беларусаў, сярэдняму ўкраінцу спатрэбіцца прыкладна ад 30 секунд да хвіліны
Візіт Зянона Пазняка ва Украіну. Што вядома і хто яго суправаджае






і хіба тапк правільна пісаць?
"Гісторыя ўкраінца, які ваяваў поплеч з беларускімі добраахвотнікамі, і загтнуў"
хіба не так? я не папраўляю. я пытаюся
дачка вайскоўца-маскоўца. так?
у нашым класе аднойчы таксама з'явіўся адзін чарнявы-кучаравы хлопчык. нам сказалі, што ён тыпу украінец... ён быў сынам вайскоўца. ён быў вызвалены ад уроку беларускай мовы..