Знайсці
27.01.2023 / 08:5910РусŁacБел

Назарава выкінулі з фільма «12 крэслаў» 

Прычыны — антываенныя выказванні.

Фото: Wikimedia Commons / Svklimkin

Сцэны з удзелам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Назарава ў новай экранізацыі рамана Ільфа і Пятрова «12 крэслаў» будуць перазнятыя з іншым акцёрам, паведаміў РІА «Навіны» рэжысёр карціны Пётр Зялёнаў.

Сваё рашэнне ён звязаў з палітычнай пазіцыяй Дзмітрыя Назарава, які выступае з рэзкай крытыкай палітыкі расійскага кіраўніцтва ў дачыненні да Украіны.

«Мы размаўлялі даволі міла, я і не падазраваў. Я ведаю, што хтосьці крытыкуе, заўсёды ж ёсць такія, але, шчыра кажучы, гэта прамы ўдар такі», — сказаў Зялёнаў.

У фільме Назараў павінен быў сыграць ролю Кісы Вараб'янінава.

«Мне здаецца гадасцю і няўдзячнасцю на адрас Уладзіміра Уладзіміравіча (Пуціна) несці нейкую ахінею, тым больш казаць пра нейкую крыважэрнасць, лухту. Я абсалютны патрыёт сваёй краіны. Мне няважна, што пра мяне будуць казаць. Я з прэзідэнтам, з Расіяй, таму я нават дзесьці рады. Я знайду каго зняць», — падкрэсліў рэжысёр.

Новая экранізацыя рамана Іллі Ільфа і Яўгена Пятрова павінна выйсці ў 2023 годзе.

На мінудым тыдні Дзмітрыя Назарава звольнілі з МХТ імя Чэхава, дзе ён працаваў з 2003 года. Звальненне артыста звязваюць з яго палітычнай пазіцыяй. Яго ролю Воланда ў «Майстры і Маргарыце» сыграе беларускі акцёр Анатоль Кот.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
gg allin/адказаць/
27.01.2023
кот - штрайкбрэйхер, ганьба!
0
счётчик Гейгера/адказаць/
27.01.2023
Чкловек ! ЧЕЛОВЕК С БОЛЬШОЙ БУКВЫ !  А не российская крыса и Гнида. типа Д.П..
5
Максим Дизайнер/адказаць/
27.01.2023
Ёсік

Главные хатаскрайники в Эуропе винят людей, которые не вмешиваются в разборки двух дебилов хатаскрайности. Сам то где сидишь, змагар?В Польше, Германии?На пособии, естествено!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера