Знайсці
26.01.2023 / 23:5813РусŁacБел

Bloomberg: ЕС прапануе новыя санкцыі супраць лукашэнкаўцаў за суўдзел у вайне. Роўныя расійскім

Еўрапейскі Саюз прапанаваў новы пакет маштабных санкцый, накіраваных супраць Беларусі за яе ролю ў падтрымцы ўварвання Расіі ва Украіну. Так сцвярджае агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на атрыманыя ім дакументы.

Прапанаваныя меры прывядуць санкцыі супраць Мінска ў адпаведнасць з многімі санкцыйнымі пакетамі, якія ЕС раней наклаў на Расію, уключаючы абмежаванні на ключавыя тэхналогіі і энергетычны сектар краіны.

Да прапанаваных мер адносяцца:

  • экспартныя забароны на тавары і тэхналогіі падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах і якія могуць павысіць прамысловы патэнцыял краіны;

  • санкцыі ў дачыненні да нафты, вугалю, металапрадукцыі і золата;

  • гандлёвыя абмежаванні на прадметы раскошы, інвестыцыі і аказанне пэўных паслуг;

  • мерапрыемствы, якія ўдараць па авіяцыйным і энергетычным сектарах краіны і ключавых крыніцах даходаў.

Падобна да санкцый, уведзеных супраць Расіі, прапановы ўтрымліваюць выключэнні для лекавых сродкаў, сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі.

Прапанаваныя меры патрабуюць падтрымкі ўсіх дзяржаў-членаў ЕС.

Паралельна Еўрасаюз працуе над дзясятым пакетам санкцый, накіраваным супраць Расіі, а таксама цэнавым абмежаваннем на расійскія нафтапрадукты. Абодва дакументы хочуць прыняць да пачатку нафтавага эмбарга на наступным тыдні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Беня/адказаць/
27.01.2023
Подымут сроки и налоги.
0
Татьяна/адказаць/
27.01.2023
ЕС респект! Наконец то! А всех украинских политиков кто против сразу опубличивайте.
0
Woodoo Cult /адказаць/
27.01.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера