Знайсці
26.01.2023 / 23:253РусŁacБел

На дзень нараджэння Міхася Жызнеўскага ў Кіеве правялі Марш памяці ФОТА

Марш памяці, прысвечаны ўсім беларусам, якія загінулі ў барацьбе за Украіну і вольную Беларусь з 2014 па 2022 год, прайшоў у Кіеве ў 35-ю гадавіну з дня нараджэння Міхася Жызнеўскага, паведамляе тэлеграм-канал палка Каліноўскага.

Ураджэнец Гомельшчыны Міхась Жызнеўскі загінуў раніцай 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве каля стадыёна «Дынама». Ён стаў адной з першых ахвяр тагачаснага палітычнага супрацьстаяння ва Украіне паміж прыхільнікамі Еўрамайдану і тагачаснымі дзяржаўнымі ўладамі на чале з прэзідэнтам Віктарам Януковічам. Яму, як і ўсім астатнім сябрам «Нябеснай сотні», пасмяротна прысвоена званне Героя Украіны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
16
АндрэйК/адказаць/
27.01.2023
А дзе ж каментатары, якім Украіна няўдзячная, што ігнаруюць беларусаў? Де всі вони є?
1
Грышка /адказаць/
27.01.2023
Вечная памяць Міхасю. Няхай спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе. Дзякуй вам, украінцы, за ўшанаваньне ягонае памяці й ягонай ахвяры за свабоду.
2
саўка/адказаць/
27.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера