Знайсці
26.01.2023 / 23:12РусŁacБел

У Польшчы аднавіла дзейнасць інфалінія belarusam.pl

Лінія belarusam.pl пачала працаваць яшчэ ў 2020 годзе, яе мэтай было аказанне інфармацыйнай дапамогі беларусам, якія апынуліся ў Польшчы пасля пачатку рэпрэсій з боку беларускіх уладаў. У пачатку 2022-га яна спыніла дзейнасць, а цяпер аднавіла.

Лінія збірае і акумулюе інфармацыю пра арганізацыі ў Польшчы, якія аказваюць юрыдычную, псіхалагічную дапамогу, дапамагаюць знайсці адказы на сацыяльныя і іншыя пытанні. Спецыялісты інфалініі belarusam.pl могуць падказаць людзям кірунак дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў.

Інфармацыя ў інфалініі ёсць пра арганізацыі па ўсёй Польшчы, пры неабходнасці спецыялісты падкажуць тым, хто патэлефануе, куды звярнуцца па дапамогу ў канкрэтным горадзе ці, прынамсі, у найбліжэйшым да яго. Таксама гэтую інфармацыю можна знайсці на сайце ў адпаведным раздзеле. Але так як цяпер звесткі актуалізуюцца, дадаюцца новыя арганізацыі, то пакуль лепш тэлефанаваць на інфалінію.

Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін, можна тэлефанаваць па нумары +48722722500 альбо пісаць на е-мэйл [email protected]

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце ініцыятывы, таксама працуе канал у тэлеграме і старонка ў фэйсбуку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера