Знайсці
26.01.2023 / 21:39РусŁacБел

У Польшчы адмяняюць «кавідныя палажэнні», якія дазвалялі многім беларусам вырашаць пытанні легалізацыі

25 студзеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб унясенні зменаў у закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны і некаторыя іншыя акты. Зусім нечакана новы акт прадугледжвае адмену палажэнняў т. зв. «антыкавіднага шчыта» — правіл, якія сярод іншага прадаўжаюць тэрмін дзеяння віз і іншых дакументаў іншаземцаў, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

24 жніўня 2023 года трацяць сілу палажэнні «антыкавіднага закона». І гэтыя змены тычацца ўсіх замежнікаў, а не толькі грамадзян Украіны.

Палажэнні, якія будуць адменены з 24 жніўня 2023 года:

  • прадаўжэнне тэрміну падачы заявак на прадстаўленне іншаземцам дазволаў на жыхарства;

  • прадаўжэнне тэрміну дзеяння дазволаў на жыхарства;

  • прадаўжэнне тэрміну дзеяння часовых пасведчанняў асобы іншаземца (TZTC), выданых падчас працэдуры прадстаўлення міжнароднай абароны;

  • прадаўжэнне тэрміну дзеяння нацыянальных віз і дазволаў на часовае пражыванне;

  • прадаўжэнне тэрміну выезду іншаземца з тэрыторыі Польшчы.

На практыцы гэта азначае, што калі тэрмін дзеяння дакументаў іншаземца скончыўся, але быў прадоўжаны дзякуючы «кавідным палажэнням», то беларусам, якія з гэтага карысталіся, трэба ўжо цяпер рабіць крокі па легалізацыі далейшага знаходжання ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Польскае МУС: Рашэнняў Лукашэнкі аб пазбаўленні грамадзянства Польшча прызнаваць не будзе, такія людзі атрымаюць дакументы

Вярнуцца ў Беларусь плануюць 42%. Што паказала даследаванне беларусаў замежжа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера