Знайсці
26.01.2023 / 18:02РусŁacБел

Украінскага дэпутата выключылі з партыі «Слуга народа» за паездку ў Тайланд. Там ён збіраўся «сустракацца з украінскай абшчынай»

Пра тое, што Мікалай Цішчанка знаходзіцца ў Тайландзе, стала вядома з паведамлення ўкраінскага пасольства ў Бангкоку. У ім прадстаўнікоў украінскай абшчыны паклікалі на сустрэчу з дэпутатам у адным з гатэляў горада.

Па рашэнні Рады нацыянальнай бяспекі Украіны, дэпутаты і іншыя чыноўнікі могуць выязджаць з краіны падчас ваеннага становішча толькі ў службовыя камандзіроўкі.

«Працоўныя» сустрэчы ў Тайландзе не ацанілі паплечнікі Цішчанкі.

«Бачу, што не ўсе разумеюць, чым мусяць займацца народныя дэпутаты падчас вайны. Таму рыхтуем шэраг кадравых рашэнняў», — заявіў старшыня фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія.

У выніку Цішчанку выключылі з партыі і знялі з пасады намесніка старшыні фракцыі.

Раней яго неаднаразова абвінавачвалі ў піяры на вайне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930