Знайсці
26.01.2023 / 17:05РусŁacБел

Чэшскі Raiffeisen Bank спыніць плацяжы і пераводы ў Расію і Беларусь

Чэшская «дачка» Raiffeisen Bank International (RBI) прыняла рашэнне спыніць плацяжы і пераводы ў Расію і Беларусь з 15 лютага. Пра гэта паведамляецца на сайце банка, адпаведныя паведамленні разасланыя кліентам.

Як адзначаюць у банку, «да гэтага часу плацяжы адсочваліся, ацэньвалася іх адпаведнасць дзейным санкцыйным нормам, але ў сувязі з развіццём сітуацыі ва Украіне і пасля далейшага ўзмацнення строгасці захадаў банк прыняў рашэнне спыніць іх ажыццяўленне».

У паведамленні тлумачыцца, што банк не можа паўплываць на далейшае перанакіраванне грошай падсанкцыйным асобам або іх выкарыстанне ў санкцыйных мэтах. Што тычыцца ўваходных плацяжоў (напрыклад, перавод з беларускай карты на чэшскую), то прымаць іх будуць, «калі яны не супярэчаць дзейнаму санкцыйнаму рэгламенту і санкцыйнай палітыцы банка».

У Беларусі Raiffeisen Bank International валодае Прыёрбанкам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера