Знайсці
26.01.2023 / 16:422РусŁacБел

Ва Украіне выпусцілі канверт і марку, прысвечаныя Алесю Бяляцкаму

Ва Украіне выпусцілі адмысловы канверт, прысвечаны сёлетняму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Адначасна выйшла і марка, прысвечаная Беларусі ў сувязі з нобелеўскім уганараваннем праваабаронца, піша «Гарадзенская праваабарона».

Ініцыятарам такога выдання стаў Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Цярнопаля. Дапамагалі ў выданні і гарадзенскія праваабаронцы.

Уладзімір Ханас патлумачыў свае дзеянні так:

«Рыхтуючы спецыяльныя канверты да атрымання Нобелеўскай прэміі міру Цэнтрам грамадзянскіх свабод (старшыня Аляксандра Матвійчук), мы вырашылі зрабіць такі ж канверт для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

І тут мы сутыкнуліся з пэўным выклікам. Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты «рускі карабель». У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай.

Пасля абмеркаванняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам «Пагоня». Гэта афіцыйны плацежны сродак — і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам.

І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлём беларускім сябрам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
не такі я к ёсць/адказаць/
26.01.2023
Прыватгая ініцыатыва, але ўсе роўна прыемна
0
Грышка /адказаць/
27.01.2023
Больш, чым зрабіла цяперашняя ўлада Беларусі! Дэмакратычная Украіна ўшаноўвае беларуса. Дыктатарская Беларусь саджае гэтага ж беларуса ў турму. Ганьба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930