Знайсці
26.01.2023 / 13:03РусŁacБел

Беларусбанк уводзіць абмежаванні па банкаўскіх картках

Беларусбанк уводзіць дадатковыя абмежаванні па некаторых аперацыях з плацежнымі картамі. Яны запрацуюць з 2 лютага.

Банк раней увёў абмежаванне на грашовыя пераводы ў 400 рублёў у суткі па картках «Аксаміт» і 3000 рублёў па іншых дэбетавых картках. «З 2 лютага гэтае абмежаванне будзе дзейнічаць і пры пераводах паміж карткамі банка аднаго кліента, а таксама на карткі банка «любімых» асабістых нумароў. Гэтае абмежаванне кліент-уладальнік рахунку можа адмяніць, патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр па нумары 147 альбо напісаўшы пісьмовую заяву ва ўстанове банка».

Таксама з 2 лютага банк адкарэктуе абмежаванні па пераводах грошай па кодзе ў банкаматах (перавод «Хуткі»). «Цяпер мінімальная аднаразовая сума пераводу павінна складаць 10 рублёў, максімальная — 100 рублёў. Акрамя таго, з выкарыстаннем адной карткі ў дзень (24 гадзіны) можна правесці не больш за дзве аперацыі на суму не больш за 200 рублёў», — папярэджвае банк.

На працягу чатырох дзён (96 гадзін) максімальная колькасць аперацый з выкарыстаннем адной карткі не павінна перавышаць шасці на суму да 600 рублёў, а яшчэ за 30 дзён (720 гадзін) па адной карце можна здзейсніць максімальна 15 аперацый (пераводаў на суму да 1500 рублёў).

«Гэтыя меры банк уводзіць для абароны кліентаў і мінімізацыі выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў трымальнікаў плацежных картак шляхам атрымання ашуканцамі ад кліентаў інфармацыі для ўваходу ў сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання», — тлумачаць у банку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера