Мужчына ўгнаў у Баранавічах аўтобус, а той згарэў. Якое пакаранне вынес суд
Здарэнне адбылося ў кастрычніку. У Баранавічах мужчына сеў за руль рэйсавага аўтобуса і з'ехаў. Непадалёк ад вёскі Жамчужная аўтобус загарэўся. Была заведзеная крымінальная справа за крадзеж.
Фота: «Наш край»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 25 студзеня разгледзеў у закрытым пасяджэнні справу, паведамляе «Наш край».
У выніку суд вынес пастанову аб вызваленні мужчыны ад крымінальнай адказнасці за «ўчыненне грамадска небяспечнай дзеі, бо яна была здзейснена ў стане непрытомнасці».
Мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе прымусовых мер бяспекі і прымусовага лячэння ў псіханеўралагічным стацыянары са звычайным наглядам.
Каментары
140
Жамчужны-Падлужны/адказаць/26.01.2023
А як жа ж гэтыя шматмільённыя пакуты баранавіцкага аўтапарку і шкода за перакрыццё аўтамабільнага руху пад вёскай Жамчужная, што ёсць прыкметай памкненняў да захопу ўлады ў тамтэйшым сельгасе і зрынанні законнапрызначанага старшыні бліжэйшага свінакомплекса?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Жонка айцішніка скардзіцца, як ім цяжка ў эміграцыі
 2
У Гомелі бацькі назвалі сына Космас
 10
Астравец, Столін, Жабінка — рэйтынг беларускіх гарадоў, у якіх насельніцтва павялічваецца насуперак усяму
 2
Пасол Дзмітрый Круты прапануе караць прадпрыемствы, якія недастаткова экспартуюць у Расію
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера