Знайсці
26.01.2023 / 09:582РусŁacБел

Судзяць яшчэ аднаго дагэтуль невядомага высокапастаўленага сілавіка з ААЦ

Як высветліла «Наша Ніва», Аляксандр Давідзюк служыў у часці № 08188 Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) у званні падпалкоўніка ці палкоўніка.

У Мінскім гарадскім судзе суддзя Святлана Бандарэнка, якая вяла шматлікія палітычныя працэсы, цяпер судзіць нейкага Аляксандра Міхайлавіча Давідзюка. 

Мы звярнулі ўвагу на гэты працэс праз незвычайны набор артыкулаў, які можа ўказваць на суд над сілавіком, які прыняў бок грамадства. 

Мужчыну абвінавачваюць па арт. 179 ч. 1 (незаконны збор або распаўсюд інфармацыі пра прыватнае жыццё), арт. 375 ч. 2 (наўмыснае разгалошванне службовай таямніцы), арт. 455 ч. 1 і ч. 2 (злоўжыванне ўладай), арт. 430 ч. 3 (атрыманне хабару) КК Беларусі. 

Іншымі словамі, яго абвінавачваюць у тым, што ён за ўзнагароджанне перадаў сакрэтную інфармацыю, якая датычыла нейкіх асоб. 

Якой інфармацыяй ён мог валодаць? Мы высветлілі, што па стане на 2020 год такі чалавек служыў у часці № 08188 Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ). Імаверна, Аляксандр Давідзюк мае званне падпалкоўніка ці палкоўніка. 

Але дэталяў крымінальнай справы мы не ведаем, а ў здагадцы абапіраемся толькі на той факт, што раней спецслужбістаў, якія падтрымалі грамадства і перадавалі яму інфармацыю, судзілі па падобных артыкулах.

Раней за падтрымку руху за свабодныя выбары супраць дыктатуры ў 2020-м былі асуджаныя афіцэры Генштаба Узброеных Сілаў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, высокапастаўленыя супрацоўнікі ці выхадцы са Следчага камітэта і пракуратуры. Калі наша дапушчэнне адносна Давідзюка пацвердзіцца, гэта будзе першы такі вядомы выпадак з Аператыўна-аналітычнага цэнтра.

Калі вы ведаеце на гэтую тэму больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
26.01.2023
Вероятнее всего к несанкционированному завладению ведомственными базами МВД причастны технари ОАЦ.
0
2 даведка/адказаць/
26.01.2023
Михалыч никакого отношения к вычтехнике не имел
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера