Знайсці
25.01.2023 / 14:027РусŁacБел

Як жыве ў Мінску пасол Турцыі з сям’ёй

У рэзідэнцыі пасла Турцыі Мустафы Азджана пабываў Smartpress.

Пасол Турцыі Мустафа Азджан 1.jpg

Усе фота: Smartpress

Пасол жыве ў Беларусі з жонкай Эльвірай, двума сынамі: Кемалю 16 гадоў, Эміру — 11. Яны вучацца ў Мінскай міжнароднай гімназіі на рускай мове. 

Эльвіра — татарка, якая жыла ў Азербайджане і вучылася ў савецкай рускамоўнай школе. У Азербайджане пара пазнаёмілася.

Пасол Турцыі Мустафа Азджан 8.jpg

Пасол Турцыі Мустафа Азджан 9.jpg

Амбасадар Турцыі Мустафа Азджан 10.jpg

Яшчэ ў рэзідэнцыі жывуць хамячыха Кеня і котка Соня, якую прывезлі з Анкары. Звычайная дваровая котка, яна нарадзілася на заднім двары ў каміне, які не выкарыстоўваўся. «Самых добрых кацянят разабралі, а нам — што засталося», — жартуе пасол.

Амбасадар Турцыі Мустафа Азджан 12.jpg

Амбасадар Турцыі Мустафа Азджан 13.jpg

Галоўнае захапленне гаспадара дома — рыбалка. Ён кажа, што для яго гэта не хобі, а стыль жыцця. «Мы нават адпачынак плануем зыходзячы з гэтага», — распавядае ён. 

Амбасадар Турцыі Мустафа Азджан 14.jpg

І тут Беларусь яму надта блізкая. «Такой колькасці рыбакоў, як у Беларусі, я не бачыў нідзе ў свеце: ні ў Ірландыі, ні ў Нямеччыне, ні ў Англіі, ні ў Турцыі. Няпростыя кліматычныя ўмовы не палохаюць беларускіх рыбакоў. Я гэтым захапляюся. У Турцыі пры тэмпературы не тое што нуль градусаў, а ніжэй за +10 вы нікога не завабіце паехаць на рыбалку», — кажа ён.

Пасол валодае ўсімі тэхнікамі лоўлі, але найбольш любіць спінінгавую.

Самую буйную рыбу ён злавіў у Беларусі на Лашанскім вадасховішчы. Гэта быў таўсталобік вагой 22 кг, даўжынёю 115 см.

Амбасадар Турцыі Мустафа Азджан 16.jpg

Эльвіра — прэзідэнт міжнароднага жаночага клуба, і на іншыя хобі, кажа, не засталося часу. Клуб аб’ядноўвае жонак паслоў, дыпламатаў, замежных прадстаўнікоў. Яны займаюцца дабрачыннасцю. Напрыклад, у снежні правялі маштабны калядны кірмаш. 

Яшчэ Эльвіра збірае старадаўнія елачныя цацкі. Купляе іх на блышыных рынках. 

Амбасадар Турцыі Мустафа Азджан 18.jpg

У сям'і любяць турэцкія стравы, напрыклад, рысавую далму (рыс са спецыямі і разынкамі ў вінаградным лісці). Гаспадар дома вельмі сумуе ў Беларусі па свежазлоўленай марской рыбе.

Сняданак у сям’і — найбольш любімы час. У нядзелю ён асаблівы: суджук (традыцыйная каўбаса са спецыямі), свежы сіміт (тыпу абаранка з кунжутам), менэмен (смажаныя яйкі з таматамі). Такі сняданак зацягваецца да абеду. У туркаў вывозіць сям'ю на нядзельныя сняданкі больш папулярна, чым выхад на вячэру, распавядаюць гаспадары.

Кухар Угур распавядае, што найчасцей гатуе для амбасадара стравы на грылі, супы і нават боршч. Але вялікая колькасць смажаных страў і страў на грылі не вельмі карысныя для страўніка. Таму гаспадар рэзідэнцыі час ад часу аддае перавагу больш карыснай беларускай кухні. Любіць халаднік і грыбны суп.

Амбасадар Турцыі Мустафа Азджан 23.jpg

Вольны час сям'я любіць праводзіць на прыродзе: на моры, ля ўзбярэжжа, у лодцы.

Яшчэ ў Беларусі яны адкрылі для сябе прагулкі па прыгожых парках. «У вас краіна ўзрушаючых фарбаў. Раней я думала, што такіх фарбаў не бывае, што мастакі перабольшваюць, але апускаецца нейкі неверагодны захад сонца: ружовы, аранжавы, фіялетавы, і гэта як адкрыццё. Можа, для вас гэта штодзённасць, а муж кажа: памятаеш, мы такое бачылі на карціне», — распавядае Эльвіра.

Таксама сужэнцы любяць мастацкі музей, галерэі. Гавораць, што ўражаны талентамі беларускіх мастакоў. 

Амбасадар Турцыі Мустафа Азджан 25.jpg

У Беларусі пасол Турэччыны правёў ужо тры гады. «З усіх краін, у якіх мне даводзілася працаваць (Швейцарыя, Нямеччына, Азербайджан, Ірландыя), я з'язджаў з добрымі ўспамінамі. У Беларусі я таксама правёў шмат цудоўных дзён», — кажа Мустафа Азджан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.01.2023
и пользуются дипломатической неприкосновенностью
при прохождении границы
1
оооо/адказаць/
26.01.2023
Самую буйную рыбу ён злавіў у Беларусі на Лашанскім вадасховішчы. Гэта быў таўсталобік вагай 22 кг, даўжынёю 115 см.
...
дзесьці там пад вадой за міску *аўна працаваў вадалаз, які насаджваў гэтую "Самую буйную рыбу" на кручок
0
Эх вы .../адказаць/
27.01.2023
А што ж не ў беларускамоўную школу, паны-туркі..?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера