Знайсці
24.01.2023 / 20:525РусŁacБел

Ціханоўская: Не дайце сябе падмануць, рэжым не выконвае абяцанняў і не дае гарантый

Святлана Ціханоўская адгукнулася на сённяшнія навіны пра чарговыя прапановы Лукашэнкі эмігрантам вяртацца і стварэнне камісіі на чале з пракурорам Шведам і выдала адносна гэтага адпаведную заяву. Яна не мае ілюзій адносна прыроды рэжыму і заклікае суайчыннікаў не падманвацца таксама.

Ціханоўская звязвае паказны клопат Лукашэнкі пра тое, каб даць людзям вярнуцца на радзіму з тым, што «Беларусь вымушана пакінулі сотні тысяч людзей. Гэта спецыялісты самых розных сфер, без якіх эканоміка не можа нармальна функцыянаваць. Сёння дэфіцыт рабочых рук у краіне — гэта прыкладна сто тысяч чалавек».

Але беларусы, на яе думку, не могуць вяртацца без гарантый бяспекі. А імі можа быць толькі тое «чаго цяпер па віне рэжыму ў Беларусі няма: дзейсны закон, незалежны суд, прававыя механізмы і дэмакратычныя інстытуты».

Ціханоўская звяртае ўвагу на тое, што дынаміка рэпрэсіўнага працэсу ў Беларусі не дае падстаў для аптымізму:

«Калі летам 2022 года затрымлівалі па 100-120 чалавек на месяц, то за верасень 2022 года было больш за 400 затрыманняў. За кастрычнік 2022 года беларусам па палітычных матывах прысудзілі сумарна 426 гадоў несвабоды».

Таму «ніякія камісіі рэжыму не вырашаць крызісу: палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага. Замест свабоды рэжым прапануе беларусам заключыць пагадненне са следствам, каб было мякчэй, як яны кажуць, «стаяць на каленях».

Зыходзячы з гэтага, Святлана Ціханоўская заклікае:

«Не верце тым, хто толькі за 2022 год затрымаў 52 беларусаў, якія вярнуліся дадому. Паклапаціцеся пра сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх. Не дайце сябе падмануць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
25.01.2023
света дае... два боты пара
0
Тутэйшы/адказаць/
25.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Тутэйшы/адказаць/
25.01.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930