Знайсці
24.01.2023 / 20:38РусŁacБел

Піратэхніку, БАДы і ветпрэпараты могуць дазволіць прадаваць анлайн

У Беларусі могуць дазволіць прадаваць анлайн піратэхніку, біялагічна актыўныя дадаткі (БАДы), а таксама ветпрэпараты. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапанавалі зняць забарону на анлайн-гандаль пералічанымі таварамі.

Міністэрства вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Саўміна «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях продажу тавараў».

У дакуменце сказана, што ўсе названыя тавары грамадзяне Беларусі могуць бесперашкодна замаўляць на замежных анлайн-пляцоўках, бо, зноў-такі, могуць быць бесперашкодна дастаўленыя ў Беларусь, асабліва ва ўмовах свабоднага перамяшчэння паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Таму прапануецца і ў Беларусі зняць наяўныя абмежаванні на пералічаныя віды тавараў.

Аднак калі па ветпрэпаратах забарону адменяць без якіх-небудзь дадатковых умоў, то ў дачыненні да піратэхнікі і БАДаў абмежаванні ўсё ж плануюцца.

Піратэхніку можна будзе прадаваць анлайн толькі тады, калі ў прадаўца ёсць склад, які адпавядае неабходным нормам. Падобны тавар трэба будзе забіраць па схеме самавывазу, але дастаўка таксама будзе даступная пры выкананні патрабаванняў па перавозцы небяспечных грузаў.

Што тычыцца БАДаў, то іх змогуць праз інтэрнэт прадаваць толькі тыя кампаніі, у якіх ёсць афлайн-аптэкі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера