Знайсці
24.01.2023 / 15:475РусŁacБел

Netflix папрасілі дадаць беларускія субцітры. Што там адказалі?

Беларус звярнуўся ў Netflix з прапановай дадаць беларускую мову на сэрвіс. Пра тое, што атрымалася, ён расказваў у твітары.

Скрыншот netflix.com

Хлопец напісаў у службу падтрымкі польскага офіса Netflix. Звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, беларускую мову ведае больш людзей, чым чэшскую, але чэшская на сэрвісе ёсць.

Запыт на пераклад інтэрфэйсу на беларускую мову служба падтрымкі паабяцала перадаць кіраўніцтву.

А вось наконт субцітраў прапанавалі больш канкрэтны механізм дзеяння.

Напісалі, што можна прапанаваць канкрэтныя фільмы ці серыялы, якія трэба перакласці, праз спецыяльную форму на старонцы. Для гэтага трэба мець уліковы запіс.

Форма, якую прапанавалі запоўніць

У каментарыях абмяркоўваюць, што калі з запытам на беларускія субцітры звернецца больш людзей, то гэтая опцыя можа стаць рэальнай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Адам Иосифович /адказаць/
24.01.2023
Звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, беларускую мову ведае больш людзей, чым чэшскую, але чэшская на сэрвісе ёсць.

Адкуль у яго такая інфа, гэта ён пра Польшчу ці ўвогуле? Бо чэшскую мову ведае каля 11 мільёнаў чалавек. Беларускую разумее мільёнаў 5, а выкарыстуе хіба што некалькі сотняў тысяч. Калі б гэтыя 5 мільёнаў на ёй размаўлялі, то даўно была б не толькі на Нэтфліксе.
0
Топ Ган/адказаць/
25.01.2023
Прынамсі чалавек паспрабаваў, а не сядзеў і ныў. Хопіць ужо быць таксічнымі, спадарства.
0
Беларус/адказаць/
29.01.2023
Дык трэба перакласці і папрасіць дадаць пераклад. А калі іх прасіць перакладаць, то дзе ім шукаць перакладчыкаў? Думаю чэшская таму і ёсць, што дастаткова чэхаў перакладамі займаюцца. Калісьці і мы дарасцем да гэтага. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера