Знайсці
23.01.2023 / 17:4814РусŁacБел

Наталля Хершэ наконт перамоў пра вызваленне палітвязняў: Не думаю, што гэтая ініцыятыва зыходзіць ад саміх палітвязняў

Экс-палітзняволеная Наталля Хершэ правяла за кратамі 17 месяцаў і чатыры разы трымала галадоўку. Але выйшла на волю дзякуючы ўручэнню копій даверчых грамат швейцарскімі дыпламатамі. Што яна думае пра ініцыятыву перамоваў з лукашэнкаўцамі наконт вызвалення палітвязняў?

Фота: gofund.me

«Калі я была ў няволі, вядома, я хацела, каб гэта ўсё хутчэй скончылася, але для мяне было важна, як [яно скончыцца]. Пасля года майго зняволення я зразумела, што тэрмін 2,5 года для мяне цалкам рэальны, і я настроіла сябе да гэтага маральна.

Думаю, наўрад ці гэтая ініцыятыва [пра перамовы з рэжымам] зыходзіць ад саміх палітвязняў. Маё сэрца разам з палітвязнямі ў Беларусі, я ведаю, як невыносна цяжка быць там, я ведаю, што ўсе мараць пра дзень заканчэння сваіх пакут, але не любой цаной. Тады сэнс пратэстаў губляецца, і для чаго ўвогуле быў 2020 год?!

Абсалютная падтрымка Украіны ў вайне супраць захопнікаў — гэта самы хуткі і правільны спосаб найхутчэйшага выхаду палітычных зняволеных», — сказала Хершэ «Нашай Ніве».

«З дыктатарамі не дамаўляюцца, з дыктатарамі вядуць барацьбу», — мяркуе Хершэ.

Мэта і задача цывілізаванага грамадства, лічыць былая палітзняволеная, — заставацца ўстойлівымі, нягледзячы на ​​любыя спробы рэжыму знайсці шчыліну, каб палегчыць сваё становішча.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Пад галаву часам клала абутак, бо не мела ні падушкі, ні матраца». Інтэрв'ю з Наталляй Хершэ — пра калонію, мужа і непахіснасць

«Для вызвалення нашых блізкіх робіцца недастаткова». Родныя палітвязняў і былыя вязні звярнуліся да міжнароднай супольнасці

«Гэта сітуацыя «выбару Сафі». Пасля звароту родных палітвязняў да лідараў свету ў сацсетках пачалася дыскусія

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
6
Адась/адказаць/
24.01.2023
ШыЖы, мо і ня аытрымаў але ў я з галавой сябрую і не прапаную іншым сядзець знаходзячыся на волі, вам не здаецца што яе словы гэта чыстае крывадушніцтва. Яна еа волі, а іншыя не маюць права такім чынам выйсці бо ёй трэба змагацца, як ёй трэба то няхай вяртаецца і змагаецца і цісне, чаго яна сідзячы ва ўтульнай эўропе вучыць іншых сядзець?!
1
Mafkees /адказаць/
24.01.2023
Красивая и умная женщина Наталья,большая редкость на болотах.
0
Woodoo Cult /адказаць/
27.01.2023
Долборедакция, объясните пожалуйста, кто такие "лукашенковцы"?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930