Знайсці
23.01.2023 / 17:012РусŁacБел

СК распавёў падрабязнасці жудаснага ДТЗ, у якім трое дзяўчат згарэлі зажыва

Ноччу 29 лістапада легкавік Audi на высокай хуткасці вылецеў у кювет і загарэўся пасля сутыкнення з дрэвам.

На месцы загінула кіроўца і дзве пасажыркі: 19 і 24 гадоў. Яшчэ адной маладой дзяўчыне выратавала жыццё тое, што яе выкінула з аўтамабіля.

Як пасля высветлілася, дзяўчаты перад трагічнай паездкай выпівалі і пасля вырашылі паехаць на АЗС за алкаголем. Іх мусіў адвезці цвярозы знаёмы, але дзяўчаты яго не дачакаліся. 

У 2:42 у Чавускі аддзел МНС паступіў званок: дзяўчына ў шоку тлумачыла, што аўтамабіль, у якім яна знаходзіцца разам з сяброўкамі, гарыць і яны не могуць з яго выбрацца, таму што ўсе дзверы заблакаваныя. Аднак падрабязна расказаць, дзе знаходзіцца месца аварыі, пасажырка не змагла.

Пазней экспертыза ў крыві загінулай кіроўцы выявіла 2,5 праміле алкаголю. Перад ДТЗ машына рухалася з хуткасцю 120 км/г.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
28
Абуральна
4
2
Федя/адказаць/
23.01.2023
Т.е. выжила та, что не пристегнулась? Интересный момент
0
Вопрос/адказаць/
23.01.2023
Если её выкинуло,то через то же место могли вылезти и остальные? Скорее всего там никто не пристегивался. Кому-то повезло при аварии,а кого-то поломало.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930