Знайсці
29.01.2023 / 10:014РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Соус рамеска ажывіць любую страву

Маеце крыху чэрствага хлеба і нясвежую гародніну ў халадзільніку? Згатуйце з гэтых прадуктаў іспанскі соус рамеска. Ён пасуе амаль да любой ежы, асабліва да гародніны грыль, рыбы, курыцы ці бараніны.

Курыца з соусам рамеска. Фота: flickr.com

Каб згатаваць соус рамеска, вам спатрэбіцца:

  • каля 100 мілілітраў алею, найлепш калі аліўкавага + яшчэ трохі 
  • кавалкі чэрствага хлеба
  • 25 грамаў міндалю, фундуку або кедравых арэхаў
  • 1 чырвоны перац (пачысціце яго ад пладаножкі і насення і буйна нарэжце мякаць)
  • 1 вялікімі кавалкамі нарэзаны памідор
  • 1 маленькая чырвоная ці белая цыбуліна (аблупіце яе і нарэжце вялікімі кавалкамі)
  • 2 зубкі часнаку (ачысціце і нарэжце таксама вялікімі кавалкамі)
  • 2 сталовыя лыжкі молатай папрыкі
  • каенскі (чырвоны) перац — на смак
  • 1 сталовая лыжка чырвонага віннага, белага віннага ці яблычнага воцату
  • соль і чорны перац
  1. Выліце дзве сталовыя лыжкі аліўкавага алею на патэльню і пастаўце яе на сярэдні агонь. Кіньце туды хлеб і арэхі, трохі абсмажце іх да залаціста-карычневага колеру, перыядычна памешвайце. Перакладзіце ўсё ў блэндар ці кухонны камбайн.
  2. Вярніце патэльню на агонь. Дадайце туды яшчэ дзве сталовыя лыжкі алею, нарэзаны чырвоны перац, памідор і цыбулю. Смажце гародніну 8 хвілін ці пакуль не выпарыцца лішняя вільгаць. Дадайце часнок, гатуйце яшчэ 2 хвіліны, потым дадайце папрыку і каенскі перац. Гатуйце сумесь яшчэ хвіліну, потым дадайце яе да хлеба і арэхаў у чашы кухоннага камбайна ці блэндара.
  3. Уліце ў сумесь воцат і ўзбівайце яе, пакуль соус не стане аднародны. Дадайце яшчэ аліўкавага алею на смак, прыпраўце соллю і чорным перцам. Можна падаваць.

Як зварыць ідэальны курыны суп? На што варта звярнуць увагу

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
4
хамса ў тамаці/адказаць/
29.01.2023
чытаю назву артыкулу, думаю - о, нарэшце нешта для жабракоў...
як тут... 100 + яшчэ трохі аліўкавага алею... кедравых арэхаў... чырвоны перац... нясвежы... заваляўся ў халадзільніку

ды вы здзекуецеся?

пайду малому горстачку рысу хімічнага кітайскага завару
3
Фрося Бурлакова/адказаць/
29.01.2023
Ну калi да рыбы, то сiбас запяку i Рамэа падам. Будзе як з галубцамi - мяса з капустай вось i сярэдняя тэмпература па бальнiцы, цi зряплата Касцевiч з эплвоч i настаунiцы Людмiлы Iванауны - сярэдняя усiм каб не пакласцi зубы на палiцу
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.01.2023
Это для кого рецепты?Точно для беларусов?Мало того, что все это бахатство надо по всему городу собирать, в отличии от той же Польши, так и общая цена будет, как за пару кило говяжьей вырезки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930