Знайсці
23.01.2023 / 19:246РусŁacБел

У Мінску прадаюць два прататыпы Ё-мабіляў. Колькі просяць за аўто, якія могуць перасоўвацца толькі на эвакуатары

У продажы ў Мінску заўважаныя два прататыпы Ё-мабіля.

Фота: av.by

На пачатку 2010 года расійскія распрацоўшчыкі збіраліся наладзіць серыйны выпуск гібрыдных і электрычных аўтамабіляў уласнай распрацоўкі і вытворчасці. Амаль адразу да праекта далучыліся беларусы. У серыйную вытворчасць аўтамабілі спачатку планавалі запусціць у 2012 годзе, пазней дату перанеслі на 2015 год. Але да серыйнага выпуску так і не дайшло. У 2014 годзе праект закрыўся. 

Пасля гэтага нікому не патрэбныя прататыпы прывезлі ў Беларусь.

Два з іх цяпер у продажы. У Мінску выстаўлены трохдзвернае Ё-крос-купэ і Ё-фургон

Абодва аўтамабілі няспраўныя. У іх адсутнічаюць рухавікі і элементы салона. Перасоўвацца Ё-мабілі могуць толькі на эвакуатары. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Прадавец адзначае, што эксклюзіўныя прататыпы — калекцыйныя экзэмпляры. 

«Ідэальны для брэндавання шоукар, рэклама аўтабрэнда і г.д.», — пазначана ў апісанні. 

Кожны з Ё-мабілей ацэнены ў 17 тысяч даляраў. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Папярэдні раз Ё-мабілі выстаўлялі на продаж у 2018 годзе, тады ў Мінску прапанавалі адразу 6 аўто. Прадавец удакладняў, што аўтамабілі знаходзяцца ў «розным стане», ад чаго і будзе залежаць выніковая цана. Папярэдне яны былі ацэненыя ў 79 000 даляраў.

Чытайце таксама: 

Змяніліся правілы куплі-продажу ўжываных аўтамабіляў

Летась фізасобы імпартавалі ў 2,4 раза больш машын, чым год таму. Якія аўто часцей везлі з Еўропы і ЗША?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
18
Ха-ха
27
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
наватар/адказаць/
23.01.2023
Прыстасаваць аглоблі, запрэгчы каня - найвышэйшы клас!!! Шкодных выкідаў у атмасферу - 0, плюс вытворчасць арганічнага, натуральнага ўгнаення. Рыхтуемся прымаць заходніх і ўсходніх топ-менеджараў аўтамабільнае прамысловасці. Паедуць радамі і калонамі, начхаўшы на санкцыі.
3
бабулька-хиппи-металлист и панк/адказаць/
24.01.2023
а напомните-ка, господа
дизайн разрабатывал цеслер?

а я когда-то любила его...
1
Максим Дизайнер/адказаць/
27.01.2023
Для своего года - красотища, да еще и электрички. Жаль, не пошли в призводство.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930