Знайсці
23.01.2023 / 15:462РусŁacБел

Польшча афіцыйна запрасіла згоду Германіі на пастаўкі Украіне танкаў Leopard-2

Польшча падала афіцыйную заяўку Германіі, у якой просіць Берлін ухваліць перадачу Украіне танкаў Leopard 2, якія знаходзяцца ў распараджэнні краіны.

Варшава даўно просіць Берлін — вытворцу танкаў — даць сваю згоду, як таго патрабуюць правілы НАТА па перадачы ўзбраенняў.

Польскія ўлады і іншыя саюзнікі па альянсе разлічвалі, што пытанне вырашыцца падчас чарговай сустрэчы кантактнай групы «Рамштайн» у мінулую пятніцу.

Але Берлін зноў не даў станоўчага адказу. Хоць гэта першы афіцыйна аформлены запыт Варшавы, ён мае хутчэй сімвалічнае значэнне.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў у панядзелак, што Варшава можа паступіць па сваім меркаванні пры любым адказе нямецкіх уладаў. У мінулыя выхадныя Маравецкі таксама заявіў, што Польшча мае намер сабраць кааліцыю з краін НАТА, якія таксама маюць танкамі Leopard 2 і гатовыя перадаць іх Кіеву без адабрэння Берліна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
23.01.2023
Дадут модификации а4. На фото А5 или а6, судя по башне
4
Ерома/адказаць/
23.01.2023
Немцы, не в коім случае не разрэшайце, не паддавайтесь эцім амерыканскім халуям правакатарам, ані ж самі вас патом смяшают з гаў-ом а рускія наўсегда вазненавідят і атамстят!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930