Знайсці
22.01.2023 / 21:4630РусŁacБел

Ціханоўская, цытуючы Каліноўскага, замяніла адно слова. Сацсеткі адрэагавалі

Падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў, Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай. Яна згадала Кастуся Каліноўскага і яго словы.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады, народзе, зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады.

Бо нам, беларусам, не трэба чужога. Проста дайце нам быць гаспадарамі ў сваёй краіне. Мы хочам будаваць Беларусь свабоднай і незалежнай дзяржавай, і імя Кастуся Каліноўскага працягвае натхняць нас у гэтай справе», — сказала дэмакратычная лідарка.

У арыгінальным лісце з-пад шыбеніцы Каліноўскага цытата гучала так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе».

Не ўсім гэта паліткарэктная замена падалася дарэчнай. Некаторыя лічаць, што не варта было адыходзіць ад арыгінальнай цытаты, якая ва ўсіх на слыху.

Твітар адрэагаваў і мемамі.

Ціханоўская пракаментавала сваю прамову са змененай цытатай Каліноўскага

Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.01.2023
ром,воюем и тебя достанем.  
8
Пратэст 20 был ініцыяваны масквой/адказаць/
23.01.2023
Ну а чаго вы хочаце ад газпромаўскай "апазіцыі", а вы, неверагодныя, і далей пляскайце ў ладкі "хароым рускім"
2
будзьма/адказаць/
24.01.2023
123, а мы не зьбіраемся яе на руках насіць толькі за тое што выбралі. Яна павінна бараніць інтарэсы дзяржавы і народу. Гэта расейскі наратыў што "як яно змагло - дык стань на калені перад ім". Улада - гэта абслуга народу. Нават апазіцыйнай часткі і павінна несьці адказнасьць і сачыць за сваім языком. Хай адпавядае пасадзе. І хай мае сваю пазыцыю а не віляньне дупай як у маскавітскага гаўляйтара Лукі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера