Знайсці
22.01.2023 / 16:364РусŁacБел

Славакі прабайкатавалі рэферэндум, ініцыяваны прарасійскімі партыямі

У Славакіі ў суботу безвынікова завяршыўся агульнанацыянальны рэферэндум аб унясенні паправак у Канстытуцыю краіны, якія павінны былі палегчыць правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў. Рэферэндум ініцыявалі апазіцыйныя партыі, якія іх апаненты называюць прарасійскімі з-за іх пазіцыі адносна вайны ва Украіне, піша «Радыё Свабода».

Фота ілюстрацыйнае

Рэферэндум быў прызнаны несапраўдным, бо ў ім узялі ўдзел толькі крыху больш за чвэрць усіх выбаршчыкаў, якія маюць права голасу. Для таго ж, каб рэферэндум адбыўся, неабходная прысутнасць як мінімум паловы зарэгістраваных выбаршчыкаў.

Больш за 97% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, галасавалі за папраўкі — відавочна, гаворка ідзе пра прыхільнікаў апазіцыі. Тыя ж, хто падтрымлівае ўрадавую кааліцыю, засталіся дома.

Мінулай восенню ўрад Славакіі, які актыўна падтрымлівае Украіну ў вайне з Расіяй, атрымаў вотум недавер'я ў парламенце. Новую кааліцыю сфарміраваць не ўдалося. Аднак, у адрозненне ад многіх іншых краін, Канстытуцыя Славакіі не прадугледжвае ў такім выпадку магчымасці датэрміновых выбараў — парламент павінен усё адно дапрацаваць да заканчэння чатырохгадовага тэрміну, на які ён абраны, гэта значыць да 2024 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
58
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
0
Прузына/адказаць/
23.01.2023
Бабы Ліды на іх няма
0
Проста жыхар/адказаць/
23.01.2023
Рыгор, гэтая схема працуе толькі пры сумленным падліку галасоў.
0
Рыгор/адказаць/
23.01.2023
Проста жыхар, Вядзецца гаворка не пра падлік галасоў, але пра яўку на рэфэрэндум, выбары. Як сцвярджалі, прыхільнікаў Лукашенкі на апошніх выбарах было 3%, вось хай бы іх галаса і лічылі як хочуць. Але было б відавочна што выбары не адбыліся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930