Знайсці
21.01.2023 / 20:036РусŁacБел

ГУР: Нагнятанне тэмы пагрозы нападу з боку Беларусі — расійская інфармацыйная спецаперацыя. Нават Лукашэнка не вельмі ў гэта гуляе

У Галоўным упраўленні разведкі лічаць, што нагнятанне тэмы пагрозы нападу на Украіну з боку Беларусі з'яўляецца расійскай інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй. Словы прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Андрэя Юсава ў эфіры тэлемарафону перадае «УП».

Перакідванне расійскай тэхнікі ў Беларусь

«Канцэптуальнае нагнятанне тэмы неадкладнай вайсковай пагрозы з боку Беларусі, як інфармавала ўжо Галоўнае ўпраўленне разведкі, гэта, уласна, расійскае ІПСА. Безумоўна, пра дыктатара Лукашэнку нам усё вядома, пра рэжым у Беларусі. Але ёсць аб'ектыўныя рэчы: колькасць ударнай групоўкі, гатоўнасць сіл і сродкаў і іншыя моманты, якія нам дазваляюць сцвярджаць, што на сёння пагрозы з боку Беларусі поўнамаштабнай наземнай аперацыі, яе ўдзелу на баку Расіі няма», — сказаў Юсаў.

Ён паабяцаў, што, «калі сітуацыя зменіцца, адпаведная інфармацыя будзе», але запэўніў, што «нават на выпадак змены сітуацыі Украіна гатовая і адпрацавала ўсе сцэнары».

«У інтарэсах менавіта Пуціна і так званай Расійскай Федэрацыі максімальна нагнятаць тэму менавіта з Беларуссю. Але ўжо і дыктатар Лукашэнка не вельмі ў гэта гуляе. Мы нядаўна бачылі, як ён вадзіў за нос Лаўрова падчас сустрэчы, і, з аднаго боку, расказваў, як ён любіць Пуціна, а потым сказаў, што не бачыць пагрозы з боку Украіны, і што Украіна трымаецца. Гэта значыць, не хоча рабіць суіцыдальных дзеянняў дыктатар Лукашэнка», — сказаў прадстаўнік ГУР.

Ён таксама зазначыў, што контрнаступальная аперацыя па вызваленні сваіх зямель для Украіны «сапраўды цяжкая», але Украіна можа вызваліць свае землі.

«Украіна вызваляе і будзе працягваць вызваляць свае тэрыторыі. Так, гэта будзе цяжка, але непазбежна… Паверце, што ёсць абсалютная адэкватная і цвярозая ацэнка сітуацыі і адэкватныя і цвярозыя задачы і для ўкраінскіх сіл абароны, і разуменне, што мы можам. Дык вось мы сапраўды можам вызваліць нашы землі».

19 студзеня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам МЗС РФ Лаўровым заявіў, што Украіна яго «прыемна здзіўляе», бо не ідзе на правакацыі супраць Беларусі, хаця «яе актыўна падштурхоўваюць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
8
1
ЦРУ/адказаць/
21.01.2023
Вадзя, проста звярнiце ўвагу, лаг памiж нападам i ацэнкай адсутнасцi пагрозы усяго два днi... гэта вельмi дрэнны паказчык для разведкi, правальны можна сказаць. Гэта азначае, што яны не могуць даваць дакладны прагноз больш чым на некалькi дзён наперад, у тым лiку па азначанаму напрамку. Рускiя нiколi не дзейнiчаюць лагiчна, гэта дарэчы мала хто разумее на Захадзе, i ва Украiне таксама.
0
Мікола)))/адказаць/
22.01.2023
ЦРУ, відавочна, што яны сказалі ў лютым насельніцтву гэта, каб дадаткова не ўзмацніць панічныя настроі.
22.01.2023
Мікола))), не, гэта iхнiя адгаворкi, не было падрыхтавана нiчога, у тым лiку не было выведзена насельнiцтва з небяспечнага накiрунка, высадка i захоп Гастомеля стаў поўнай нечаканасцю, нiкога там нават не было, як i ўвогуле прарыў мяжы з Беларусi 24-га лютага, яны не чакалi ўдару, фактычна яго прафукалi. I вось цяпер зноў, пускаюцца ў палiтычныя развагi, у ва што гуляе цi не гуляе Лукашэнка, гэта не справа ваеннай разведкi займацца iмi, а быць гатовымi 24/7.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930