Знайсці
21.01.2023 / 18:001РусŁacБел

«Хрысціянская візія» звярнулася да Папы з просьбай паспрыяць вызваленню Дар’і і Ігара Лосікаў

Група «Хрысціянская візія» выказала салідарнасць з сям'ёй Лосікаў і звярнулася да Папы з просьбай паспрыяць спыненню іх несправядлівага пераследу.

«Мы лічым Ігара і Дар'ю Лосікаў сумленнем беларускага народа ў сваім бескампрамісным прытрымліванні праўды, адстойванні правоў чалавека і ўласнай годнасці перад тварам дыктатуры і знішчэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Мы таксама захапляемся каханнем і адданасцю мужа і жонкі адно аднаму», — піша ініцыятыва.

«Хрысціянская візія» звярнулася да ўладаў з просьбай, каб «як мінімум замяніць меру крымінальнага пакарання ў дачыненні да Дар'і Лосік на незвязанае з пазбаўленнем волі». Дар'я Лосік, знаходзячыся ў Беларусі апошнія тры гады, прадэманстравала, што не мае намеру пакідаць тэрыторыю краіны. Яна не ажыццяўляла ніякіх гвалтоўных дзеянняў або дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, ніякай небяспекі для акружаючых яе людзей яна не ўяўляе. Яе прысутнасць неабходная для выхавання і клопату пра яе малалетнюю дачку Паўліну, звяртае ўвагу «Хрысціянская візія».

Таксама ініцыятыва звярнулася да Папы Францішка. «Просім паспрыяць хутчэйшаму вызваленню Дар'і Лосік і вяртанню яе да дачкі», — напісалі ініцыятары ліста. Раней да Папы звяртаўся сам Ігар Лосік. Адказу ён не атрымаў.

19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч прысудзіў Дар‘і Лосік два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яе муж Ігар асуджаны да 15 гадоў. Іх дачку Паўліну цяпер выхоўваюць бабуля і дзядуля. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
відьмаявідьма/адказаць/
21.01.2023
у Папы калені летась балелі каб прыляцець ва Украіну

а яны тут пра нейкую зусім богам забытую Беларусь

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера