Знайсці
21.01.2023 / 17:0710РусŁacБел

На Сусветным эканамічным форуме ў Давосе прызначылі адказнага за Беларусь

На Сусветным эканамічным форуме назначылі адказнага за Беларусь. Пра гэта паведаміў Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай. Паводле яго, з 800 чалавек, якія працуюць у арганізацыі Сусветнага эканамічнага форуму, не было адказнага за Беларусь. Цяпер жа такая асоба вызначана, і дэмсілы пачнуць з ёй працаваць.

Вячорка назваў удзел Святланы Ціханоўскай у форуме справай «сапраўды неардынарнай».

«Улічваючы тое, што на Форум запрашаюць далёка не ўсіх нават кіраўнікоў дзяржаў. Ёй далі два выступы ў асноўнай праграме, у тым ліку адзін на галоўнай сцэне, на якой выступалі за ўвесь тыдзень агулам толькі 35 спікераў. Важны сігнал нам, што Форум разумее важнасць беларускага пытання. Ранейшыя форумы мелі вялікае прадстаўніцтва Расіі, і месца для нас там не знаходзілася», — напісаў ён.

Паводле яго, арганізатары распавялі, што аднойчы на Форум прыязджаў былы міністр МЗС Уладзімір Макей, але не ўдзельнічаў у праграме форуму, толькі ў сайд-івэнтах, якія адбываюцца паралельна.

Важным наступным крокам у супрацы з WEF, лічыць Вячорка, было б стварэнне беларускага Global Shapers Hub. Гэта адзін з ключавых праектаў WEF. «Такі хаб пэўны час існаваў у Мінску, але кіраўніцтва Форуму гатова зрабіць выключэнне і дазволіць запусціць беларускі хаб у Вільні ці Варшаве. Таксама WEF гатовы прыняць беларусаў у праграму Young Global Leaders, таму не саромейцеся, падавайце заяўкі», — напісаў ён. 

Чытайце таксама:

Ціханоўская ў Давосе канчаткова вызначылася з геапалітычным выбарам. Тлумачаць эксперты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
67
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
2
Эннот/адказаць/
21.01.2023
Если там в этих хабах зарплаты хорошие и кабинеты с панорамным остеклением ,то можно я за что-нить буду отвечать тоже ? Или там места только для своих ? 
0
Бюро пропусков/адказаць/
22.01.2023
Эннот, максимум, что можешь делать, «срать» на форумах, в чатах и своим сослуживцам в уши на втором этаже.
1
Габа Гэля/адказаць/
22.01.2023
Гаварыце адрас, куды ехаць кiраваць. Пайшла збiраць хатулi.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930