Знайсці
21.01.2023 / 15:436РусŁacБел

Не разгубіўся і стаў пераследаваць. У Магілёве дзевяцікласнік дапамог затрымаць узброенага рабаўніка

Дзевяцікласнік магілёўскай сярэдняй школы № 27 Даніла Пазняк не толькі стаў відавочцам злачынства, але і дапамог затрымаць зламысніка. У патрэбны момант юнак дзейнічаў рашуча, нават калі ўбачыў накіраваны на яго нож, не разгубіўся, піша БелТА.

Усё адбылося 9 студзеня каля абеду. Па мамінай просьбе Даніла адправіўся ў краму. Туды ж зайшоў неаднаразова судзімы 31-гадовы жыхар Крычава, які да таго ж быў п’яны.

«Падыходзячы да крамы, я ўбачыў, як адтуль выбягае мужчына, а за ім — прадавец, — успамінае падлетак. — Я спытаў, што адбылося — аказалася, той скраў прадукты.

Я пабег следам, але, як толькі нагнаў уцекача, ён стаў вельмі агрэсіўным, лаяўся і нецэнзурна выказваўся, аднак я не адступіў. Калі мы забеглі ў пусты завулак, ён дастаў нож і кажа: калі не адстанеш, я цябе зарэжу.

Калі шчыра, я не моцна спалохаўся, стараўся трымаць бяспечную дыстанцыю. Ён забег за вугал, і я спыніў пагоню. Не магу сказаць, што гэты чалавек выглядаў як тыповыя злачынцы з фільмаў і серыялаў — звычайны мужчына, па якім было відаць, што ён часта выпівае».

Калі юнак адправіўся ў пагоню за зламыснікам, работнікі крамы выклікалі міліцыю. Хлопец вярнуўся назад і супрацоўнікам батальёна патрульна-паставой службы, якія прыехалі на выклік, падрабязна распавёў пра тое, што адбылося, апісаў мужчыну, які збег.

Міліцыянеры адправіліся на пошукі зламысніка, але Даніла вяртацца дадому не стаў. «Я ўспомніў, што не купіў таго, што прасіла мама, і зноў пайшоў у краму, — кажа школьнік.

— Вырашыў прайсціся тым жа маршрутам — з’явілася думка, а раптам зноў сустрэну гэтага мужчыну. І маё прадчуванне спраўдзілася. Я падышоў да яго і зноў пачуў у свой адрас паток абраз, але тут падаспела дапамога — праваахоўнікі хутка яго затрымалі. Аказалася, у гэты час за мной ехала міліцэйская машына».

Цяпер у дачыненні да мужчыны заведзена крымінальная справа. Міліцыя ўпэўненая, што шмат у чым зламысніка ўдалося затрымаць дзякуючы смеласці Данілы, яго адказнай грамадзянскай пазіцыі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Андрусь/адказаць/
21.01.2023
І не брыдка ж гэтаму падлетку было МУСарцу руку ціснуць і нейкую грамату ад яго браць... 
0
Аскми/адказаць/
22.01.2023
Заголовок слабый. Позняк сдал ментам человека! Во как надо.
1
Реалистка/адказаць/
23.01.2023
Молодец)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930