Знайсці
21.01.2023 / 15:041РусŁacБел

ЗША ўгаварылі саюзнікаў пакуль не рабіць больш строгімі нафтавыя санкцыі супраць Расіі

ЗША, якія ў снежні пераканалі Еўропу змякчыць нафтавыя санкцыі супраць Расіі перад самым іх уступленнем у сілу, здолелі адгаварыць ЕС і ад запланаванага на люты ўзмацнення строгасці гэтых санкцый, так як Вашынгтон асцерагаецца рэзкага скачка цэн на нафту і нафтапрадукты ў выпадку маштабных перабояў у пастаўках з Расіі, паведамляе Бі-бі-сі.

Гаворка ідзе пра так званую столь цэн на расійскую нафту. Краіны «Вялікай сямеркі» і ЕС увялі яе ў снежні адначасова з еўрапейскім эмбарга на марскія пастаўкі нафты з Расіі. Столь усталявалі на ўзроўні 60 даляраў за бараль.

Так як расійская нафта гатунку Urals каштавала з таго часу танней, прымяняць столь не давялося. Некаторыя еўрапейскія краіны, у першую чаргу Польшча, Літва і Эстонія, патрабавалі панізіць яе.

Першы шанец зрабіць гэта павінен быў з'явіцца ўжо ў сярэдзіне лютага, бо краіны «Вялікай сямёркі» і ЕС дамовіліся пераглядаць столь раз на два месяцы і ўсталёўваць яе мінімум на 5% ніжэй за бягучую рынкавую цану.

Аднак ЗША ўгаварылі саюзнікаў адкласці гэты перагляд да сярэдзіны сакавіка, пішуць Reuters i Bloomberg.

Адтэрміноўка дасць час ацаніць наступствы яшчэ аднаго еўрапейскага эмбарга на куплю і транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў. Яно ўступае ў сілу 5 лютага. На нафтапрадукты, як і на нафту, будзе ўведзеная свая столь цэн. Яе пачнуць абмяркоўваць на наступным тыдні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Fragile/адказаць/
21.01.2023
А вы все втирали что Трамп был на стороне путина. Ну как вам, украницы, байден? Нравится? ни ракет ни танков ни самолетов.   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера