Знайсці
21.01.2023 / 13:35РусŁacБел

Украіна — саюзнікам: Вызначыцеся, ці гатовыя выконваць абяцанні вайсковай дапамогі

Дарадца міністра абароны Украіны Юрый Сак сказаў Бі-бі-сі, што саюзнікам пара паставіць пад сумнеў рэалістычнасць уласных абяцанняў вайсковай дапамогі, калі яны так і не прыйдуць да згоды ў пытанні паставак сучасных танкаў Украіне.

Заходняя вайсковая дапамога павінна на два крокі апярэджваць дзеянні ворага, сказаў ён.

Германія сцвярджае, што не блакуе паставак нямецкіх танкаў іншымі краінамі. Польшча выказвала гатоўнасць адправіць Leopard-2 ва Украіну, і Фінляндыя далучылася да яе.

Міністр замежных спраў Пека Хаавіста сказаў Бі-бі-сі, што ў Фінляндыі ёсць пара сотняў «леапардаў», і яна гатовая стаць часткай таго, што ён назваў «экасістэмай» паставак танкаў Украіне.

«У нас заўсёды была такая мэта — Украіна павінна атрымаць у тым ліку і танкі, — сказаў ён. — У той жа час мы ведаем, што стварэнне экасістэмы для такіх мадэляў танкаў, як «леапарды», можа заняць месяцы і нават год, пакуль усё гарманізуецца, асабовы склад пройдзе навучанне і гэтак далей».

«Такім чынам, сёння вельмі важна перадаваць Украіне іншую зброю, якая можа быць выкарыстана неадкладна», — сказаў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930