Знайсці
20.01.2023 / 21:455РусŁacБел

ЗША раяць Украіне пакуль адкласці запланаванае контрнаступленне

Чыноўнікі ЗША раяць Украіне пачакаць з пачаткам маштабнага наступлення, пакуль яна не атрымае апошнюю партыю амерыканскай зброі, а яе войскі не пройдуць адпаведнае навучанне. Пра гэта на брыфінгу ў пятніцу заявіў чыноўнік Адміністрацыі прэзідэнта ЗША, паведамляе Reuters.

Фота: Susan Walsh / AP Photo 

Амерыканскі чыноўнік дадаў, што перамовы ЗША з Украінай адносна любога контрнаступлення адбываюцца ў кантэксце гарантавання таго, каб украінцы спачатку прайшлі дастатковае навучанне на найноўшым узбраенні, якое перадаў амерыканскі бок.

У гутарцы з невялікай групай журналістаў на ўмовах ананімнасці згаданы чыноўнік таксама заявіў, што Злучаныя Штаты прытрымліваюцца свайго рашэння не даваць танкі M1 Abrams Украіне, паколькі яны дарагія і складаныя ў абслугоўванні.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, які ўдзельнічаў у пасяджэнні фармату «Рамштайн», вітаў паведамленні пра новыя пастаўкі зброі ва Украіну. Паводле яго слоў, гэтая падтрымка дасць магчымасць украінцам не толькі абараніцца ад новага наступу Расіі, але і дазволіць ім пачаць свае наступальныя дзеянні, каб адваяваць тэрыторыю.

У той жа час

старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў арміі ЗША генерал Марк Мілі лічыць, што ваеннымі сродкамі выцесніць расіян з акупаваных тэрыторый Украіны ў гэтым годзе будзе вельмі цяжка.

«Лінія фронту ідзе ад Харкава да Херсона і яна больш-менш статычная, за выключэннем Салядара, Бахмута. Гэта велізарная тэрыторыя, і там застаецца шмат расійскіх сілаў, якія акупавалі Украіну», — сказаў Мілі.

У чацвер Злучаныя Штаты абвясцілі аб выдзяленні Украіне дадатковых 2,5 млрд даляраў вайсковай дапамогі. Пакет будзе ўключаць больш бранятэхнікі і боепрыпасаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
1
0
Правдоруб /адказаць/
21.01.2023
Артист, ф16 внезапно обещают? Уже полгода, как можно было бы переучиваться!
0
Right between the eyes/адказаць/
22.01.2023
Чем наступать? БМП и  легкими танками с алюминиевой броней которые придут? Тактических ракет тоже нет. Авиация вообще отсутсвует.  Просто швырять пехоту против русни? Стратеги в байденовской администрации демонстрируют полный непрофессионализм.  
0
Right between the eyes/адказаць/
22.01.2023
Артист, времена харькова и изюма прошли. руснявые тоже не полные идиоты. вот тогда надо было давать что просили теперь бы не было такой позорной ситуации.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930