Знайсці
20.01.2023 / 20:291РусŁacБел

Кацярыну Яньшыну дэпартавалі

Расійскія праваабаронцы паведамляюць, што іхняя калега Кацярына Яньшына пасля адбыцця на Акрэсціна ў Мінску 15 сутак дэпартаваная з Беларусі.

Цяпер Яньшына знаходзіцца ў Маскве ў аэрапорце, адтуль яна звязалася са сваячкай. Усе яе асабістыя рэчы лукашэнкаўскія сілавікі пакінулі, па яе словах, сабе.

Гэта распаўсюджаная ў Беларусі практыка дэпартацыі замежных грамадзян — амаль усіх арыштантаў адразу пасля вызвалення адвозяць на мяжу ці ў аэрапорт на самалёт.

Раней пра лёс Яньшынай не было звестак. Калегі, што мерыліся сустракаць яе на выхадзе з Акрэсціна, Кацярыны на выхадзе не дачакаліся, а ўцямнай інфармацыі ад рэпрэсіўных структур таксама дабіцца не ўдавалася.

Кацярыну Яньшыну затрымалі 5 студзеня на судзе над праваабаронцамі з «Вясны», на якім яна прысутнічала ў якасці незалежнай назіральніцы. Пасля таго ёй прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Расійскую праваабаронцу Яньшыну, затрыманую на судзе над «вясноўцамі», не могуць знайсці

На судзе па «справе «Вясны» затрымалі расійскую праваабаронцу

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
гоблен/адказаць/
20.01.2023
Уф! Красотка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера