Знайсці
20.01.2023 / 17:434РусŁacБел

«Па просьбах грамадскасці» хочуць зменшыць патрабаванні да здароўя вайскоўцаў

Міністэрства абароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя цяпер працуюць над карэкціроўкай патрабаванняў да стану здароўя асоб, якія паступаюць на вайсковую службу, паведаміла прэс-служба Мінабароны. Гэта будзе датычыць і салдат тэрміновай службы, і кантрактнікаў, і рэзервістаў.

Тлумачаць гэтую меру, як звычайна вядзецца, просьбамі грамадскасці. Маўляў, Міністэрства заваленае вялікай колькасцю зваротаў грамадзян, якія лічаць, што патрабаванні да стану здароўя значна завышаныя і гэта не дазваляе маладым людзям рэалізоўваць запаветную мару стаць вайскоўцамі.

Падпалкоўнік медыцынскай службы Святлана Кашура наракае, што пры цяперашнім заканадаўстве паступіць на кантрактную службу замінае «банальная плоскаступнёвасць», «невялікая страта зроку» ці «невялікая лішняя вага». Пры гэтым, маўляў, тыя ж маладыя людзі атрымліваюць правы кіроўцы і вядуць здаровы лад жыцця.

Таксама, як яна сцвярджае, ёсць захворванні, з якімі было складана служыць у даўнейшым войску, а цяпер з'явілася новая тэхніка, кіраванне якой не вымагае асаблівага здароўя. Як прыклад прыводзіцца вайсковая спецыяльнасць «аператар дрона».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Чаркашкварка/адказаць/
20.01.2023
[Рэд. выдалена]
1
Одна бабка сказала/адказаць/
20.01.2023
Это не для всех. Прикорытные как отмазывали своих, так и будут отмазывать
0
Правдоруб /адказаць/
20.01.2023
Разрешат служить с мозаичной психопатией?...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера