Знайсці
20.01.2023 / 12:517РусŁacБел

Упершыню «экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнаны музычны гурт: рагачоўскі Tor Band

Адпаведнае рашэнне прыняў КДБ 16 студзеня, паведамляе «Вясна». 

Удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы снежня паведамлялася, што яны не выйшлі на волю пасля 60 сутак арышту.

«Ім за кожную песню даюць па 15 сутак. Ходзяць чуткі пра крымінальную справу, але пакуль яе няма, наколькі я ведаю. У Рагачове цяпер «трасуць» людзей, якія здымаліся ў кліпах Tor Band. Пераважна ладзяць прафілактычныя гутаркі. Некаторых затрымліваюць, калі знаходзяць падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. У дзяржаўных арганізацыях і на прадпрыемствах былі сходы. Людзей папярэджвалі, каб прыбралі ў сацыяльных сетках Tor Band, спасылкі на іх, рэпосты. Пагражалі арыштамі», — распавядала крыніца «Свабоды».

Tor Band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы — не «народец»», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
29
0
Алек. Ру/адказаць/
20.01.2023
Ужо лягчэй усю краіну прызнаць экстрэмісцкай. Раньш была рэспубліка-партызанка, а зараз рэспубліка-экстрэмістка. Нічога сабе эволюция!!!
1
Крыкі і клічы/адказаць/
20.01.2023
Lićvin, можна сказаць, што самі беларусы не хочуць мець сваю дзяржаву. На словах крыкі, клічы, улюлюканне, а справай паказаць - "ай, не, законьчыкі парушаць нельга".
0
Петро/адказаць/
22.01.2023
Гэта мой любімы беларускі гурт 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930